Гэты год быў удалым для дарослай каманды нашай школы - 3 агульнакаманднае месца. І гэта нядзіўна: 13 чалавек выставіла наша школа на спаборніцтвы.

Мы занялі першыя месцы ў 2 намінацыях: конкурсе турыстычнай песні і конкурсе турыстычнага побыту і кухні.

Акрамя таго, у нас другое месца ў конкурсе па спартыўнаму арыентаванню.

Першае месца сярод жанчын у конкурсе па спартыўнаму арыентаванню заняла Кудравец Л.А., наш настаўнік геаграфіі і гісторыі.
2-ое месца таксама за намі. Віншуем Міхалкоўскую Л.У.

У намінацыі "Спартыўнае арыентаванне" сярод мужчын, старэйшых за 40 гадоў 3 е месца заняў Валерый Уладзіміравіч Лухверчык.

Наша дзіцячая каманда ў гэтым годзе ехала не колькі за вынікам, а на перспектыву. У камандзе былі нават вучні 4-га класа.Было вельмі весела і пазнавальна.
Больш фатаграфій -у нашым альбоме на Яндэксе