Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

26.05.2013

Турнір памяці Драпеза А.І.

25 траўня ў школе прайшоў турнір, прысвечаны памяці Драпеза А.І.

Кожны год у нашай школе праходзіць спартакіяда, прысвечаная памяці выдатнага настаўніка і чалавека Драпеза Анатоля Іосіфавіча.Не стаў выключэннем і гэты каляндарны год. Па традыцыі нашымі гасцямі сталі каманды з СШ № 1 і СШ № 2 г.п.Смілавічы.І калі на першым такім спаборніцтве камандзе Запольскай школы не было роўных, то ў апошнія гады пераходны кубак дастаецца камандзе СШ № 1 пад кіраўніцтвам Ярашэвіча Паўла Васільевіча.

У праграме спаборніцтваў былі эстафеты з абручамі і з пераноскай мячоў і теннисногоо шарыка, венікабол, скачкі на вялікі скакалцы, дартс, збіванне кегляў, баскетбольны снайпер, а таксама цвік праграмы - перацягванне каната.

 

Эмоцыі б'юць праз край

 

У конкурсе "Баскетбольны снайпер" пераможца не вызначыўся. Усе 3 каманды забілі па 14 разоў!

На дапамогу прыйшла настаўніца беларускай мовы Далянчук А.У,

Лешчанка Ілля з 8 класа пачынае першую эстафету.

Самы эмацыянальны чалавек у зале - настаўнік фізічнай культуры СШ№2 Ляўковіч Віталь Іванавіч

Да новых сустрэч у Запольскай школе!

 Больш фатаграфій - у нашым альбоме на Яндэксе

 

Разделы сайта