Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

16.04.2021

За бяспеку разам!

Рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя

З 12 па 28 красавіка 2021 года ў Рэспубліцы Беларусь пройдзе пажарна-прафілактычная акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе “За бяспеку разам!”.

Арганізатарам мерапрыемства выступіла Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

Акцыя праводзіцца з мэтай зніжэння колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, у т. л.  у сельскай мясцовасці, павышэння інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацавання правапарадку, папярэджання правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення.

Супрацоўнікі МНС навучаць правілам бяспекі жыццядзейнасці, мерам па папярэджанні пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, а таксама дзеянням у выпадку іх узнікнення работнікаў службаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, работнікаў, якія аказваюць сацыяльную і медыцынскую дапамогу дома.

Акрамя таго, у перыяд правядзення прафілактычных мерапрыемстваў кожны грамадзянін можа звярнуцца ў тэрытарыяльны орган па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання супрацьпажарнага стану жылля.

Разделы сайта