Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

27.03.2021

Наступілі канікулы!

Нагадваем аб правілах паводзін

Любое дзіця падчас канікул акружае вялізная колькасць небяспек. Не важна, летнія яны ці зімовыя, вясновыя або восеньскія. Кожная пара года тоіць у сабе свае небяспекі.

Незалежна ад пары года, у якую ў дзяцей пачынаюцца канікулы, існуюць пэўныя правілы паводзін, якія трэба выконваць заўсёды:

  • трэба прытрымлівацца норм этыкету, быць ветлівым, уважлівым да старэйшых і аднагодкаў;
  • выконваць патрабаванні правілаў дарожнага руху, з асцярожнасцю ставіцца да пераходу праезжай часткі, ажыццяўляць катанне на веласіпедзе, ролікавых каньках толькі ў бяспечных месцах;
  • выконваць правілы паводзін пры паездках у грамадскім транспарце;
  • паводзіць сябе асцярожна падчас гульняў па адносінах да сабе, навакольных;
  • не размаўляць з незнаёмцамі, не рэагаваць на знакі ўвагі з іх боку і нікуды з імі не сыходзіць;
  • звалкі, чыгуначныя шляхі, дарогі, якія будуюцца, закінутыя збудаванні – не месца для дзіцячых гульняў!
  • важна: заўсёды трэба паведамляць бацькам пра намер сысці пагуляць з сябрамі, пажадана, каб бацькі ведалі гэтых сяброў;
  • нельга наведваць вадаёмы, лясныя пасадкі, з’язджаць у іншыя населеныя пункты без суправаджэння дарослых і апавяшчэння бацькоў;
  • не трэба падыходзіць да дзікіх сабак, іншых жывёл, нельга дражніць іх, спрабаваць пагладзіць;
  • пры знаходжанні дома не чапаць вострыя рэчы, запалкі, хімічныя сродкі і медыкаменты;
  • выконваць правілы электрабяспекі, правілы карыстання бытавымі прыборамі.

Вучаніцы 7 –га класа Савянок Ксенія і Пазнякова Зарына сваім малюнкам яшчэ раз нагадалі пра неабходнаць выканання ПДР

Разделы сайта