Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

31.10.2020

Памятка для навучэнцаў на канікулы!

Восеньскія канікулы з 1 лістапада па 8 лістапада ўключна!

Увага!

  1. У грамадскіх месцах будзь ветлівым і ўважлівым да дзецяй і дарослых, захоўвай нормы маралі і этыкі.
  2. Будзь уважлівым і асцярожным на праезнай частцы дарогі, выконвай правілы дарожнага руху.
  3. Пры катанні на веласіпедзе выконвай правілы дарожнага руху.
  4. Пры катанні на ролікавых канькох, скейтах памятай, што прыдарожная частка не прызначана для іх выкарыстання, катайся па тратуары.
  5. У грамадскім транспарце будзь уважлівым і асцярожным пры пасадцы і выхадзе, на прыпынках.
  6. Падчас гульняў выконвай правілы гульні, паважай суперніка, умей прайграваць з годнасцю.
  7. Не гавары з незнаёмымі людзьмі. Не рэагуй на знакі ўвагі і загады незнаёмца. Нікуды не хадзі з незнаемымі.
  8. Не гуляй у цёмных месцах, на звалках, будпляцоўках, пустках і ў закінутых будынках, побач з аўтамагістраллю.
  9. Заўсёды паведамляй бацькам, куды ідзеш гуляць.
  10. Без суправаджэння дарослых і дазволу бацькоў не хадзі да вадаёмаў (рэк, азёр, вадасховішч) і ў лес, не едзь у іншы населены пункт.
  11. Апранайся ў адпаведнасці з надвор'ем.
  12. Не дражні і не чапай (не гладзь) бездаглядных сабак і іншых жывёл.
  13. Знаходзячыся дома, будзь уважлівым пры рабоце з вострымі, рэжучымі, колючымі прадметамі і электранагравальнымі прыборамі; не гуляй з запалкамі, запальніцамі.
  14. Знаходзячыся паблізу вадаёмаў, не ўваходзь у ваду, не хадзі па краі берага.
  15. Пры паходзе ў лес не падпальвай сухую траву, не лазь па дрэвах, уважліва глядзі пад ногі.
  16. У выпадку галалёду не спяшайся пры хадзе. Пры падзенні старайся ўпасці на бок, не хапайся за навакольных.
  17. Не чапай невядомыя прадметы. Аб падазроных прадметах паведамі дарослым.

 Беражыце сябе, рабяты! Удалых канікулаў!!!

Разделы сайта