Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.04.2015

Шосты школьны дзень. Мерапрыемствы на 25 красавіка

Чарнобыльская трагедыя назаўжды змяніла нашу краіну. "Мірны" атам прывёў да смерци многія тысяч людзей.На сайце працуе спецыяльны раздзел, прысвечаны шостаму школьнаму дню. Больш падрабязна ў поўнай навіне...

Прычыны аварыі караніліся ў тэхнічным адставанні СССР і сур'ёзных праліках у развіцці атамнай энэргетыкі. Непасрэдна 26 красавіка ў выніку непрадуманых дзеянняў дзяжурнай змены пры наяўнасці слабасцей у канструкцыі рэактара і станцыі ў цэлым адбыўся выбух на чацвёртым энергаблоку ЧАЭС. Разбурэнне рэактара прывяло да выкіду ў паветра велізарнай колькасці радыеактыўных рэчываў, якія патокамі паветра сталі хутка распаўсюджвацца

У выніку аварыі тэрыторыя на дзясяткі кіламетраў вакол ЧАЭС была забруджана радыенуклідамі звыш дапушчальных значэнняў. З сельскагаспадарчага абароту было выведзена каля 5 млн га зямель, вакол ЧАЭС створана 30-кіламетровая зона адчужэння, знішчаны сотні дробных населеных пунктаў.

На тэрыторыю Беларусі прыпала 70 % усяго радыеактыўнага забруджвання. У гэтай зоне апынулася каля 2 млн. 100 тыс. чалавек (25 % насельніцтва рэспублікі). У Брэсцкай вобласці шчыльнасць забруджвання радыенуклідамі на ўзроўні ад 1 да 15 кюры на км кв.маюць наступныя рэгіёны:

  1. Драгічынскі раён
  2. Лунінецкі раён
  3. Пінскі раён
  4. Столінскі раён

Матэрыял be.wikipedia.org

Кніга, якую варта прачытаць:

Чернобыльская молитва. Хроника будущего (fb2)

 Пра мерапрыемствы, якія прысвечаны Чарнобыльскай трагедыі больш падрабязна вы можаце даведацца на старонке "Шосты школьны дзень" альбо ў тэматычным посце групы ў кантакце "Запольская школа (Беларусь)"

Разделы сайта