Новы год - любімае свята ў дзяцей і многіх дарослых. Але нават падчас святочнай весялосці не варта забываць пра бяспеку. Бо кажуць, што як сустрэнеш Новы год, так яго і правядзеш. І апынуцца ў бальніцы з-за петарды ці выклікаць пажарных нікому б не хацелася
Таму, каб у калядныя і святочныя дні адбылося як мага менш пажараў і няшчасных выпадкаў, ратавальнікі з 4 па 28 снежня правядуць акцыю "Бяспечны Новы год!».
У Чэрвеньскім раёне да канца снежня чатыры этапы акцыі будуць праходзіць у школах і ўстановах пазашкольнай работы, у месцах продажу піратэхнічных вырабаў, у месцах масавага знаходжання людзей. У акцыі прымуць удзел актывісты раённага аддзялення Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, работнікі Чэрвеньскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, прадстаўнікі іншых зацікаўленых арганізацый.
Падобныя тэмы:
- Правілы бяспекі
- Бяспека ў інтэрнеце
Каменцім у Кантакце: