Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

23.02.16

Да 95-годдзя народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа

У школьнай бібліятэцы да 95-годдзя Івана Мележа адкрыта невялікая выстава, прысвечаная нашаму знакамітаму пісьменніку. Перш чым зайсці і ўзяць у рукі яго выдатныя кнігі, рэкамендуем пачытаць наш невялікі пост

Ёсць у беларускай літаратуры асобы, якія ва ўсе часы прыцягваюць да сябе ўвагу і даследчыкаў, і чытачоў. На іх творах вучацца маладыя літаратары, іх жыццё служыць матэрыялам для мастацкіх твораў і навуковых работ. Такой асобай з'яўляецца Іван Паўлавіч Мележ. Ён меў тыя каштоўныя якасці, без якіх няма сапраўднага мастака - цудоўнае веданне жыцця, людзей і мовы свайго народа, назіральнасцю, патрабавальнасцю  да сябе як пісьменніку-грамадзяніну, любоўю да працы літаратара, да таго, што назаўжды стала яго найгалоўным прызнаннем і сэнсам яго жыцця. Ужо 40 гадоў мы жывем без Івана Мележа, але атмасфера створаная ім у беларускай літаратуры, не развейваецца, яркі творчы вобраз не бляднее, памятная ветлая ўсмешка не забываецца (belta.by)

Іван Мележ. Туманы над багнаю

БІЯГРАФІЯ:

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў сямігодку ў Алексічах, дзесяцігодку (СШ № 1) у Хойніках (1938), працаваў у Хойніцкім райкаме камсамола. У 1939 паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры і з 1-га курса быў прызваны ў Чырвоную Армію. Летам 1940 удзельнічаў у далучэнні Паўночнай Букавіны да СССР. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце — на Збручы, пад Уманню, Нікалаевам, Сінелькавам, Растовам-на-Доне, Лазавой. У чэрвені 1942 пад Растовам цяжка паранены і пасля лячэння ў тбіліскім шпіталі адпраўлены ў тыл. Жыў у Бугуруслане, потым выкладаў ваенную падрыхтоўку ў Малдаўскім педагагічным інстытуце, а з 1943 — у БДУ, які знаходзіўся тады на станцыі Сходня ў Падмаскоўі, дзе вучыўся спачатку завочна на філалагічным факультэце, а затым перайшоў на стацыянар (скончыў у 1945 ужо ў Мінску). Пасля вучыўся ў аспірантуры, выкладаў беларускую літаратуру ва ўніверсітэце, працаваў у рэдакцыі часопіса «Полымя», у апараце ЦК КПБ. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1945, з 1966 — сакратар, а ў 1971—1974 — намеснік старшыні праўлення СП БССР.

Больш падрабязна, з аўдыёфайламі і іншыі цікавымі спасылкамі ў школьнай віртуальнай бібліятэцы

Каменцім у кантакце:

Падобныя тэмы:

  1. Школьная бібліятэка

Раздзелы сайта