Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

24.01.16

Інтэлектуальны марафон: з Заполля ў Чэрвень у пошуках сваёй гульні

Выхадныя сталі сапраўдным выпрабаваннем для нашых гульцоў. У суботу ўвечары, у рамках шостага школьнага дня, мы згулялі інтэлектуальны турнір "Таццянін дзень", які стаў нядрэннай размінкай перад сапраўдным выпрабаваннем - сінхронным турнірам па ЧГК ў г.Чэрвень

Анонс інтэллектуальнага турніра "Таццянін дзень"

Нягледзячы на марозны дзень, на турнір прыйшло прыкладна трыццаць школьнікаў - і гульцы "Абжор Жоры", і хлопцы, для якіх гэтая гульня была першай. У гэты раз мы падрыхтавалі відэагульню «Экспрэс-эрудыт» (аўтар Радзько В.М. г Лепель) і брэйн-рынг.

5 каманд вызначалі, хто з іх мацнейшы ў відэагулене "Экспрэс-эрудыт":

  • Kit Kat -13 балаў
  • Джентельмены удачи 
  • Победа - 25 балаў
  • Крутые карандаши - 22 бала
  • Фиксики - 7 балаў

У брэйн-рынг гулялі зборныя хлопчыкаў і дзяўчынак. І калі спачатку дзяўчынкі здолелі адарвацца на 6 ачкоў, дзякуючы гераічным намаганням Лёшы і Сашы Міхалкаўскіх здолелі перамагчы 30-28.
Якія пытанні былі, спытаеце вы? Вось вам тры загадкі на размінку:

Прафесія гэтага чалавека?

Падказка  
НБондар
Што мы схавалі за прамавугольнікам?

Падказка  
Нога

Падказка  
Болота

24 студзеня на 20 пляцоўках краіны адбыўся сінхронны Чэмпіянат Беларусі, у якім прыняло ўдзел рэкордная колькасць каманд - 429 !!!
Як і ў мінулым годзе, на ўсіх пляцоўках пытанні агучаны адзіным вядучым (пры дапамозе аўдыёзапісаў)!

Папярэднія вынікі па Мінскай вобласці

Як заўсёды, мы выдатна стартавалі (5 месца пасля першага тура), але потым трошкі расклеіліся і занялі 8-9 месца, правільна адказаўшы на 13 пытанняў.

Падобныя тэмы:

  1. 11.12.2015 Пашыраючы гарызонты. Цяпер разам з Мар'інай Горкай
  2. 29.11.2015  Турнір у Ліцэі. За салодкімі прызамі...
  3. 11.10.2015 "Мафіёзі" перамагае ў першай інтэлектуальнай гульне новага сезона
  4. 25.5.2015  Суботняя інтэлектуальная віктарына
  5. 18.5.2015  Ніколі не кажы ніколі! Інтэлектуальны марафон працягваецца...
  6. 16.4.2015  Апошняя гастроль сезона. Мы чэмпіёны!
  7. 28.2.2015  Апошні дзень зімы: віктарына пад знакам Задыяка
  8. 20.2.2015  Як перамагаць ціхаходак. Вынікі інтэлектуальнага турніру ў Ліцэі
  9. 6.2.2015 Шостае пачуццё. Перамагчы ў Сваёй Гульні
  10. 12.1.2015 Профі-Л запрашаюць на юбілей 

Карысныя спасылкі:

Каменцім у Кантакце