Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

14.09.15

Апякунскі савет школы. Пляцоўка для добрых спраў

Кожны здольны зрабіць вучобу свайго дзіцяці больш камфортнай. Дзякуючы чаму? Чытаем поўную навіну.

У 2015/2016 навучальным годзе ва ўстанове адукацыі ДУА «Запольская сярэдняя школа Чэрвеньскага раёна» будзе працаваць Апякунскі савет.

(Аб складзе будзе паведамлена дадаткова)

Апякунскі савет створаны для аказання садзейнічання установе адукацыі ў развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы, забеспячэнні якасці адукацыі.

Фінансавыя сродкі апякунскага савета фарміруюцца з добраахвотных узносаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам, якiя залiчваюцца на бягучы (разліковы) рахунак па ўліку пазабюджэтных сродкаў установы адукацыі, і могуць выкарыстоўваюцца па мэтавым прызначэнні ў адпаведнасці з рашэннем апякунскага савета на:

  •  Умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы;
  • Удасканаленне арганізацыі харчавання вучняў;
  • Правядзенне спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, сацыяльна-культурных, адукацыйных мерапрыемстваў,
  • іншыя мэты, не забароненыя заканадаўствам;

Справаздачу аб даходах і расходавання фінансавых сродкаў прадастаўляецца законным прадстаўнікам непаўналетніх старшынёй апякунскага савета ўстановы з прад'яўленнем адпаведных плацежных дакументаў. Для аператыўнага рэагавання на выпадкі прымусовага збору грашовых сродкаў і іншых парушэнняў у працы апякунскіх саветаў Вы можаце звярнуцца на тэлефоны «гарачай лініі»:

801714-46-6-38 - установа адукацыі

801714-22-3-46 - аддзел адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама.

8017-500-42-26 - ўпраўленне адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

Час працы тэлефона «гарачай лініі»: панядзелак - пятніца з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00.

Каменцім у Кантакце

Раздзелы сайта