Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

05.04.15

Дакрануцца да гісторыі

2 красавіка вучні 7 класа разам з Далянчук А.У. наведалі выставу "Вынаходствы да Вінчы"

Леанарда да Вінчы - італьянскі мастак (жывапісец, скульптар, архітэктар) і вучоны (анатам, прыродазнавец), вынаходнік, пісьменнік, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў мастацтва Высокага Адраджэння, яркі прыклад «універсальнага чалавека»

Гэта цікава:

Адзінае яго вынаходніцтва, якое атрымала прызнанне пры яго жыцця — колавы замок для пісталета (завод ключом). У пачатку колавы пісталет быў мала распаўсюджаны, але ўжо да сярэдзіны XVI стагоддзя набыў папулярнасць у дваран, асабліва ў кавалерыі, што нават адбілася на канструкцыі латаў, а менавіта: максиміліянаўскія даспехі дзеля стральбы з пісталетаў сталі рабіць з пальчаткамі замест рукавіц. Колавы замок для пісталета, які стварыў Леанарда да Вінчы, быў настолькі дасканалы, што працягваў сустракацца і ў XIX стагоддзі.

Дом, у якім жыў Леанарда ў дзяцінстве

Леанарда да Вінчы цікавілі праблемы палёту. У Мілане ён рабіў шмат малюнкаў і вывучаў лятальны механізм птушак розных парод і кажаноў. Акрамя назіранняў, ён праводзіў і вопыты, але яны ўсе былі няўдалымі. Леанарда вельмі хацеў пабудаваць лятальны апарат. Ён казаў: «Хто ведае ўсё, той можа ўсё. Толькі б даведацца — і крылы будуць!». Спачатку Леанарда распрацоўваў праблему палёту пры дапамозе крылаў, што прыводзяцца ў рух мышачнай сілай чалавека: ідэя найпростага апарата Дэдала і Ікара. Але затым ён дайшоў да думкі аб пабудове такога апарата, да якога чалавек не павінен быць прымацаваны, а павінен захоўваць поўную свабоду, каб кіраваць ім; прыводзіць ж сябе ў рух апарат павінен сваёй уласнай сілай. Гэта ў сутнасці ідэя аэраплана. Леанарда да Вінчы працаваў над апаратам вертыкальнага ўзлёту і пасадкі. На вертыкальным «ornitottero» Леанарда планаваў размясціць сістэму лесвіц. Прыкладам яму паслужыла прырода: «паглядзі на каменнага стрыжа, які сеў на зямлю і не можа ўзляцець з-за сваіх кароткіх ног; а калі ён у палёце, выцягні лесвіцу, як паказана на другім малюнку зверху… так трэба ўзлятаць з плоскасці; гэтыя лесвіцы служаць нагамі…». Што тычыцца прызямлення, ён пісаў: «Гэта кручкі (увагнутыя кліны), якія прымацаваныя да падставы усходаў, служаць тым жа мэтам, што і кончыкі пальцаў ног чалавека, які на іх скача, і ўсё яго цела не скаланаецца пры гэтым, як калі б ён скакаў на абцасах». Леанарда да Вінчы прапанаваў першую схему глядзельнай трубы (тэлескопа) з двума лінзамі (вядомая зараз як глядзельная труба сістэмы Кеплера). У рукапісы «Атлантычнага кодэкса», ліст 190А, ёсць запіс: «Зрабі акулярныя шклы (ochiali) для вачэй, каб бачыць Месяц вялікім» (Leonardo da Vinci. «LIL Codice Atlantico…», I Tavole, С. А. 190А).

Леанарда да Вінчы, магчыма, упершыню сфармуляваў найпростую форму закону захавання масы для руху вадкасцей, апісваючы плынь ракі, аднак, з-за невыразнасці фармулёўкі і сумненняў у сапраўднасці, гэта зацвярджэнне падвяргаецца крытыцы. (be.wikipedia.org)

Глядзім больш фота і каменцім у Кантакце

Падобныя тэмы:

  1. 29.3.2015  Падарожжа ў XIX стагоддзе
  2. 23.3.2015  Мы памятаем. Трагедыя Хатыні ...
  3. 3.9.2014 Кругласутачны лагер "Экоград"- 2014

Карысныя спасылкі:

Раздзелы сайта