Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

13.12.14

Снежаньская савятня. Чэмпіянат Мінскай вобласці па інтэлектуальных гульнях

6 снежня, следам за Смілавіцкім Байрамам, стартаваў адборачны турнір чэмпіянату вобласці па інтэлектуальных гульнях. Нягледзячы на тое, што нашу пляцоўку пакінулі моцныя каманды з Жодзіна, Смалявічаў і Барысава, у нас па-ранейшаму заставаліся моцныя каманды, такія як удзельнікі Чэмпіянату Еўропы 45lines. І прадчування не падвялі - бой быў гарачым:))

З самага пачатку барацьба разгарнулася паміж Галаваломамі, 45lines і нашай камандай "Мідгард". За 10 пытанняў да заканчэння гульні мы выйшлі на першае месца, але не здолелі ўтрымаць перавагу і ў выніку занялі трэцяе месца з 22 баламі, толькі на 1 ачко рэйтынгу саступіўшы 45lines. У зводнай табліцы па вобласці мы трымаемся на 17 месцы. І гэта лепшы вынік за апошнія 3 гады.

Склад каманды:

    1. Дарафееў Ягор (к)
    2. Аляксеева Алеся
    3. Гарадкавец Надзея
    4. Жылкін Ілля
    5. Мерзлякоў Святаслаў

Дарэчы, вы заўважылі, што каманда гуляла ў няпоўным складзе, што робіць поспех яшчэ больш важным

І некалькі пытанняў размяцца?

14. Отвечая на вопрос журналиста о некоем предмете, венгерский футболист Саболч Хусти сказал, что тот, кто сможет с ним справиться, — просто гений. Ответьте двумя словами: что это за предмет?

Адказы:

Ответ: Кубик Рубика.
Комментарий: Журналист спросил венгерского легионера "Зенита" о его взаимоотношениях с венгерским изобретением — кубиком Рубика.
Источник: http://forum.zenitzone.ru/index.php?topic=7892.270

16. Работник одного из американских университетов, программист Марк Перью, сказал об этом так: "Я так и не нашел пуленепробиваемый метод борьбы с этой гадостью. Я могу убить зверя только тогда, когда он уже у меня в доме. Но мне не под силу закрыть дверь, чтобы не впускать его". Ответьте четырёхбуквенным русским или английским словом, о чём он так говорил?                                               

Адказ:

Ответ: Спам.
Зачёт: Spam.
Источник: Журнал "Корреспондент" N 47 (86), стр. 65.

Некалькі карысных спасылак:

  1. Інтэлектуальны клуб "Ігумен"
  2. Группа інтэлектуальных гульняў Мінскай вобласці

Блок каментароў, калі каментары не адлюстроўваюцца, калі ласка, абновіце старонку

Раздзелы сайта