Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

13.12.14

Гульні розуму. Без Расэла Кроў, але з Байрамам

4 снежня адбыўся 10, юбілейны, турнір "Смілавіцкі Байрам", арганізатарам якога выступае Інтэллектуальны клуб "Ігумен". У гэты раз у госці да каманд Смілавіцкага прафесійнага Ліцэя прыехалі сябры з Ліцэя г.Чэрвень, каманда Смілавіцкага каледжа, а таксама школьныя каманды са Смілавіч і Чэрвеня (Галаваломы).
Нашу школу прадстаўлялі адразу 2 каманды: "6 зорак" (Ювэналы) і "Мідгард" (юніёры).

Турнір, як і звачайна, складаўся з трох гульняў: "Фотовспышка", Свая гульня, Што? Дзе? Калі? Пасля музычнага нумара аднаго з гульцоў мясцовай каманды, слова ўзяла вядучая турніру Ірына Вабішчэвіч.
Сутнасць першай гульні была ў тым, каб зрабіць сэлфі, прысвечанае дзесяцігоддзю турніру. Незалежнае журы складалася з вопытных і бывалых гульцоў раёна. Было шмат выдатных работ - як заўсёды праявілі крэатыў хлопцы з каледжа, але першае месца ўзяла наша ювенальная каманда "6 зорак"

У "Сваёй гульні" нашым камандам не было роўных - і гэта не дзіўна, так як "пытанні на веды" заўсёды у нас атрымоўваліся вельмі добра. "Мідгард" набраў - 870 балаў, што амаль у два разы больш, чым у нашай малодшай каманды, якая набрала 440 балаў.

Дарэчы, праверым вашы веды? Колькі балаў набярэце вы?

ТЕМА 10. НОЧНОЙ

10. ИХ пасли в ночном.
20. Одно из самых известных ПРОИЗВЕДЕНИЙ Сергея Лукьяненко.
30. Это ЯВЛЕНИЕ наблюдается в умеренных и высоких широтах перед летним солнцестоянием и после него.
40. ЕГО стихотворение «Ночь, улица, фонарь, аптека…» увековечено на стене одного из домов в Лейдене (Нидерланды).
50. Картина «Ночной дозор» принадлежит кисти этого ХУДОЖНИКА.

Адказы:

10.Лошади
20.Ночной дозор
30.Белые ночи
40.Александр Блок
50.Рембрандт Ван Рейн

У галоўнай гульні - Што? Дзе? Калі? - не было роўных Галаваломам.

Вопрос 8. Среди прочего, М.А. Булгаковым была написана пьеса "Последние дни" о последних днях Пушкина. Ко всеобщему удивлению, среди действующих лиц пьесы не оказалось...Кого?                                                    

Адказ:

Пушкіна

"Мідгард"

  1. Дарафееў Ягор (к)
  2. Аляксеева Алеся
  3. Гарадкавец Надзея
  4. Шыдлоўская Кацярына
  5. Жылкін Ілля
  6. Данілюк Ал-р

"6 зорак"

  1. Іваноў Ілля
  2. Аляксееў Георгій
  3. Круг Дзмітрый
  4. Буслаеў Слава
  5. Патупчык Віка
  6. Макара Андрэй

Блок каментароў, калі каментары не адлюстроўваюцца, калі ласка, абновіце старонку

Раздзелы сайта