20.12.21Рэспубліканскі адукацыйны цэнтр бяспекі МНС
Напярэдадні зімовых канікул навучэнцы Запольскай сярэдняй школы наведалі Рэспубліканскі адукацыйны цэнтр бяспекі МНС. Унікальныя адукацыйныя тэхналогіі цэнтра дазволілі ў гульнявой абстаноўцы дзецям асвоіць правілы бяспекі на праезнай частцы, чыгуначных шляхах і ў грамадскім транспарце. Незабыўныя ўражанні пакінулі тушэнне віртуальнага пажару з дапамогай вогнетушыцеля і выхад з задымленага памяшкання