З мэтай далейшага развіцця футбола, здаровага ладу жыцця, мы запрасілі ў госці нашага знакамітага земляка А. І. Усенка, прадстаўнікоў і гульцоў ФК "Дынама-БДУФК". Зусім нядаўна гэтая каманда стала чэмпіёнам Рэспублікі Беларусь
Да навучэнцаў былі запрошаны гульцы Вуланія Дабда Клаўдыя, Надзеж Сіссэ, Сяўко Лізавета, а таксама Скакалін Аляксандр (трэнер брамнікаў).
У пачатку сустрэчы дзяўчаты адказалі на ўсе пытанні вучняў: аб сваіх краінах, аб жаночым футболе, аб спартыўнай кар'еры і таксама пра цікавыя месцы у Беларусі, якія ім удалося наведаць.
Пасля афіцыйнай часткі мерапрыемства перамясцілася ў спартзалу, дзе гульцы "Дынама-БДУФК" зладзілі для вучаніц нашай школы размінку, а затым правялі таварыскі матч.Напрыканцы футбалісткі раздалі ўдзельнікам памятныя прызы, а таксама запрасілі ўсіх на будучыя хатнія матчы
Больш фота ў Google-фота "2020-2021. Школьныя фота" (калекцыя фота 01.09.2021-31.08.2022):
Больш фота ў Google-фота "2020-2021. Школьныя фота" (калекцыя фота 01.09.2020-31.08.2021):
Падобныя тэмы:
Каменцім у Кантакце: