Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

26.10.20

Прафесійнае самавызначэнне – умова паспяховай сацыялізацыі асобы

Менавіта такая тэма Х педагагічнага марафона спецыялістаў адукацыі, мерапрыемствы якога прайшлі і ў нашай установе адукацыі

У мерапрыемствах прынялі ўдзел як педагогі ўстановы так і іх вучні. Змест усіх праведзеных мерапрыемстваў быў прызначаны аказаць дапамогу настаўнікам для арганізацыі работы па прафесійнаму вызначэнню, а сумесная работа з вучнямі дапамагае іх зразумець і магчыма адкарэкціраваць планаванне па дадзенай рабоце.

Так былі праведзены семінар-трэнінг педагогам-псіхолагам Дзенісевіч С.А. “Прафесійнае самавызначэнне на вучэбных занятках”, прагледжана педагагічная афіша па выкарыстанні медыя-сродкаў пры рабоце з вучнямі. Не засталіся без увагі і праблемы бяспечнага інтэрнэт-серфінга для навучэнцаў. Праведзены метадычны дыялог па ўдасканальванні дэфекталагічнай культуры педагогаў.

Настаўнікі правялі з вучнямі хвілінкі рашэння практыка-арыентаваных задач.

Настаўнік біялогіі Тапырык В.В. наведаў вучняў 4 класа. Вучні ўскоквалі з месцаў, назіраючы за праведзенымі эксперыментамі. Вадзім Васільевіч застаўся задаволеным тым, што вучні праявілі такую цікавасць. Магчыма ен можа разлічваць на тое, што яго прадмет у старэйшых класах стане адным з любімых.

Аднак найбольш удалым мерапрыемствам стаў майстар-класс “Творчасць як адпачынак, як захаплене, як праца” у якім прынялі ўдзел і педагогі і вучні. Мерапрыемства правяла Цітова Л.Р. Малявалі з дапамогай мыльных бурбалак. Не толькі малявалі, але і жартавалі, і размаўлялі аб творчасціі, яе станоўчых момантах у жыцці чалавека. Магчыма, вчні, якія прынялі ўдзел у дадзеным мерапрыемстве, у сваім жыцці не раз выкарыстаюць атрыманы вопыт.

 

Больш фота ў Google-фота "2020-2021. Школьныя фота(калекцыя фота 01.09.2020-31.08.2021):

Больш фота ў Google-фота "2019-2020. Школьныя фота(калекцыя фота 01.09.2019-31.08.2020):

Падобныя тэмы:

  1. 13.10.20 Выстава работ з прыроднага матэрыялу да Дня маці
  2. 13.10.20 Творчая майстэрня "Усе фарбы восені"
  3. 17.01.20 70 хлопчыкаў і дзяўчынак нашай школы наведалі экспазіцыю лялек у Смілавічах
  4. 30.09.18 130-годдзю прысвячаецца. Частка 2
  5. 03.10.17 Дзень настаўніка - 2017 (photo+video)

Каменцім у Кантакце:

Раздзелы сайта