Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

26.03.20

Выпальваць траву забаронена: ратавальнікі Чэрвеньшчыны нагадваюць аб мерах пажарнай бяспекі.

Чарговы зварот ад А.Немагай


У вяснова-летні перыяд павялічваецца колькасць пажараў, звязаных з выпальваннем сухой травы і кустоў, спальваннем смецця.
У такіх сітуацыях агонь хутка распаўсюджваецца па ўсіх напрамках, што прыводзіць да знішчэння жылых будынкаў, гаспадарчых пабудоў, гібелі людзей, парушэння балансу ў экасістэмах. Практычна ўсе ўзгарання травы адбываюцца па віне чалавека: з-за пакінутага без нагляду вогнішча, кінутага недакурка, іскры з глушыцеля матацыкла або аўтамабіля. Нярэдка людзі, як правіла, Дарослыя або пажылыя, наўмысна спальваюць сухую траву і смецце, парушаючы тым самым правілы і патрабаванні пажарнай бяспекі.
Між тым, за выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама іржышча і пажніўных рэшткаў на палях, як і за непрыняцце мер па ліквідацыі палаў на зямельных участках, дзеючым заканадаўствам прадугледжана пакаранне-штраф у памеры ад дзесяці да сарака базавых велічынь. А сума штрафу за развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах можа дасягаць дванаццаці базавых велічынь.
Наводзячы парадак на прысядзібных участках, дачах, памятаеце, што смецце лепш вывезці ў спецыяльна адведзенае месца. Але, калі без яго спальвання не абысціся, неабходна зрабіць гэта так, каб не здарыўся пажар. Адлегласць да будынкаў і збудаванняў павінна быць не менш за 10 метраў, ад ляснога масіва-20 метраў, ад месцаў, дзе складуецца сена або салома – 30 метраў. Паліць адходы можна толькі ў зацішнае надвор'е, полымя трэба пастаянна кантраляваць, ні ў якім разе не пакідаць вогнішча без нагляду. Не варта таксама забываць аб вогнетушыцелі, ёмістасці з вадой, рыдлёўцы, як першасных сродках пажаратушэння.
Калі вы адпачываеце на прыродзе, паклапаціцеся пра меры супрацьпажарнай бяспекі. Мангал або грыль ўстанаўлівайце, як мінімум, на адлегласці 4 метраў ад дома. Пры яго распальванні нельга выкарыстоўваць гаручыя вадкасці. Не пакідайце ў месцах адпачынку непатушаныя вогнішчы, запалкі, недакуркі, шкляныя бутэлькі.

Калі вы бачыце, што гарыць трава і не можаце патушыць яе сваімі сіламі, паведамляйце аб узгараннях у дзяжурную службу МНС па тэлефонах 101 або 112.
Будзьце асцярожныя з агнём! Ваша бяспека залежыць ад вас.


Алена НЕМАГАЙ,інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Чэрвеньскага РАНС

Раздзелы сайта