Форма правядзення: круглы стол
Мэта педагагічнага савета: матывацыя дзейнасці педагагічнага калектыву па ўкараненні дыферэнцраванага падыходу ў адукацыйны працэс.
Задачы педагагічнага савета:
- Абмеркаваць вынікі работы настаўнікаў па выкарыстанні дыферэнцыраванага падыходу на ўроках з улікам індывідуальных магчымасцей і здольнасцей вучняў.
- Выяўленне метадаў дыферэнцыраванага навучання, якія выкарыстоўваюць настаўнікі на вучэбных занятках, аналіз іх эфектыўнасці.
- Правесці аналіз работы настаўнікаў з высокаматываванымі вучнямі, з вучнямі, якія маюць цяжкасці пры вывучэнні вучэбных прадметаў, вызначыць дадатковыя меры, якія дазваляюць скаардынаваць работу настаўнікаў-прадметнікаў з дадзенай катэгорыяй вучняў.
- Выяўленне праблем, якія ўзнікаюць ў рэалізацыі дыферэнцыраванага падыходу ў вучэбным працэсе, вызначэнне шляхоў рашэння выяўленых праблем.
- Павышэнне ўзроўню кваліфікацыі настаўнікаў па пытаннях рэалізацыі дыферэнцыраванага падыходу ў арганізацыі вучэбных заняткаў.
Павестка дня:
№ п/п
|
Пытанні для абмеркавання
|
Адказны
|
Рэгламент
|
1.
|
Даклад па тэме “Дыферэнцыраваны падыход у арганізацыі адукацыйнага працэсу як сродак рознабаковага развіцця асобы вучня”
|
Няхай Т.В., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
|
Да 30 хвілін
|
2.
|
Абмен вопытам педагогаў установы па праблемным полі педагагічнага савета. Выступленні па тэме: “Дыферэнцыраванае навучанне ў пачатковай школе”
“Рэалізацыя прынцыпаў дыферэнцыяцыі ў працэсе выкладання вучэбных прадметаў”
“Дыферэнцыяцыя навучання: псіхолага-педагагічная падтрымка высокаматываваных і слабапаспяваючых вучняў”
|
Чернявская Н.Г., настаўнік пачатковых класаў
Луцковіч М.С., настаўнік рускай мовы і літаратуры, Корзун Л.А., настаўнік фізікі Тапырык В.В., настаўнік біялогіі і геаграфіі
Дзенісевіч С.А., педагог-псіхолаг
|
Да 10 хвілін
Да 10 хвілін
Да 10 хвілін
|