Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Умовы прыёму ў школу

Артыкул 159 Кодэкса РБ аб адукацыі.Агульныя патрабаванні да прыёму асоб для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі 

1 . Прыём асобы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе яго заявы пры прад'яўленні ім пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які сведчыць асобу, і медыцынскай даведкі аб стане здароўя , калi iншае не ўстаноўлена гэтым артыкулам. Ад імя непаўналетняга заява можа быць пададзена яго законным прадстаўніком . У выпадках , прадугледжаных гэтым артыкулам , прыём асобы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца таксама па выніках здачы ўступных іспытаў , праверкі здольнасцяў да занятку асобным відам спорту (у галіне асобнага віду мастацтва) і ( або) з улікам стану здароўя , спартыўных дасягненняў.

 2 . У I клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года спаўняецца шэсць і больш гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у I клас асобы, якой шэсць гадоў споўніцца ў перыяд з 1 па 30 верасня адпаведнага навучальнага года.

Заяўленне на прыем у школу: спампаваць бланк

прием в школу

Установа агульнай сярэдняй  адукацыі прымае ў першую чаргу дзяцей, якія пражываюць у яе мікрараёне. У мікрараён ДУА “Запольская сярэдняя школа Чэрвеньскага раёна” уваходзяць наступныя вёскі:

  • Смагароўка,
  • Выжары,
  • Кулікі,
  • Снежкі,
  • Гудавічы,
  • Адынь,
  • Загор’е
  • аграгарадок Заполле
  • Карзуны, акрамя  (вул. Магілёўская, вул. М.Горкага, вул. Каштанавая,вул. Якуба Коласа, вул. Рабінавая, вул. Рабочая, вул. Сонечная, вул. Цвяточная, вул. Янкі Купалы, вул.  Смілавічская, вул. Новаселаў,в ул. Полявая, вул. Новая, вул. Майская,вул. Маладзежная, вул. Замкавая,вул. Грушавая, вул. Беларуская,вул. Северная, перав. Сонечный)

Для атрымання агульнай сярэдняй адукацыi ва ўстановах адукацыi асоба (законны прадстаўнiк непаўналетняй асобы) падае заяву на iмя кiраўнiка ўстановы адукацыii прад'яўляе  дакументы:

  • медыцынская даведка аб стане здароўя дзіцяці,
  • копія пасведчання аб нараджэнні,
  • заключэнне  дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (па неабходнасці),
  • асабовая картка вучня (пры пераводзе);

Для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы) пры залічэнні дзяцей у першы клас падае заяву на імя кіраўніка ўстановы адукацыі ў перыяд з 13 чэрвеня па 15 жніўня года прыёму, на свабодныя месцы - да 28 жніўня года прыему.

 Пры неабходнасці, за тлумачэннямі можна звяртацца па тэлефоне

(801714) 51831

Раздзелы сайта