Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

21.01.18

Гісторыя вакол нас

17 студзеня вучні школы наведалі гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе". Мерапрыемства адбылося ў межах святкавання 80-годдзя Мінскай вобласці

Экскурсия в Заславль

Першай кропкай падарожжа па гораду і ваколіцах стаў Музейна-выставачны комплекс. На першым паверсе размясцілася зала габеленаў. Яна усхвалявала пачуцці падлеткаў. Можна сказаць, што заслаўская зала габеленаў – гэта музей трох твораў пад назвамі "Рагнеда", "Полацкія званы" і "Малітва", якія фарматам, дэталямі кампазіцыі, асаблівасцямі каларыту аб'яднаны ў завершаны ансамбль. Нягледзячы на тое, што кожны з аўтараў вырашаў задачу раскрыцця асобнай тэмы, у выніку кожная тэма сыходзіцца ў адной, прысвечанай асобам Рагнеды і Ізяслава, а таксама іх ролі ў гісторыі Заслаўя, у гісторыі ўсяго Полацкага княства. 

Экскурсия в Заславль

На другім паверсе  наведалі "Музычны вячорак".  Пазнаёміліся з музычнай культурай беларускіх вёсак і мястэчак. У вітрынах размешчаны музычныя інструменты, сабраныя з усёй Беларусі. Добра вядомыя гармонікі, цымбалы, скрыпкі, жалейкі, бубны аб'яднаны ў так званыя вясельныя гурты.

Другая кропка нашага маршрута ДЗІЦЯЧЫ МУЗЕЙ МІФАЛОГІІ І ЛЕСУ. Ен больш усяго спадабаўся нам. Экспазіцыя музея складаецца з дзвюх частак - зоны рэальнага лесу, дзе прадстаўлены чучалы зайца-русака, рабчыка, янотападобнага сабакі, куніцы, вавёркі, канюка звычайнага, сойкі, дразда-рабінніка, дразда пеўчага, сініцы, ластаўкі, і зона міфалагічная, вобразнымі дамінантамі якой з'яўляюцца скульптуры ваўкалака, ляснога дзядка, лесавіка, вадзяніка і дамавіка. Усе персанажы размешчаны ў характэрным для іх асяродку. У музеі выкарыстаны тэатральны прыём каляровага падсвечвання і гукавое суправаджэнне экскурсій.

Экскурсия в Заславль

Экскурсия в Заславль

Экскурсия в Заславль

Экскурсия в Заславль

Экскурсия в Заславль

Экскурсия в Заславль

Потым звонку аглядзелі МУЗЕЙ-ДОТ.

І апошняй кропкай маршруту стаў ЭТНАГРАФІЧНЫ КОМПЛЕКС "МЛЫН". Паравы млын у Заслаўі – унікальны помнік мукамольнай вытворчасці пачатку XX ст. Ён пабудаваны ў 1910 г. на сродкі заможнага жыхара горада Мяхедка-Савіцкага і ўяўляе сабой драўляны трохпавярховы будынак. Спачатку жарнавы пастаў млына працаваў ад моцы паравога рухавіка, так званага лакамабіля, кацёл якога паліўся дровамі.

               Акрамя гэтага наведалі кузню, cвіран, хату завознікаў.



Экскурсия в Заславль

Экскурсия в Заславль

Экскурсия в Заславль

Горад узнік у сяр. 9 ст. на пагорку правага берагу Свіслачы, як крывіцкае паселішча на дрыгавіцкай тэрыторыі (назва невядомая), у культурных пластах таго часу трапляюцца таксама фіна-ўгорскія рэчы, некалькі фіна-ўгорскіх пахаванняў знодзейныя і ў курганным могільніку побач з паселішчам. Паселішча не мела штучных умацаванняў, ахоўвалася толькі натуральнымі перашкодамі — рэкамі Свіслач, Чарніца, Княгінька, балотам і стромкімі схіламі пагорка. Плошча паселішча 3-3,5 га, характар — ваенны. У 850-860-я на супрацьлеглым левым беразе Свіслачы ўзнікла другое паселішча, з галіцкай і валынскай керамікай, верагодна кіеўскі павост.


Экскурсия в Заславльо

Экскурсия в Заславль

Экскурсия в Заславль

Экскурсия в Заславль

Экскурсия в Заславль

Экскурсия в Заславль

Экскурсия в Заславль

Экскурсия в Заславль

Экскурсия в Заславль

Экскурсия в Заславль

Экскурсия в Заславль

Экскурсия в Заславль

Экскурсия в Заславль

Экскурсия в Заславль

https://fotki.yandex.ru/users/zapolleschool2013/album/565800

Падобныя тэмы

    1. 31.10.17 Экскурсія ў Мінск 
    2. 11.06.2017  Падарожжа ў Чэрвень
    3. 11.06.2017  У музеи Станіслава Манюшкі
    4. 11.06.2017  Скаладром па-турэцку
    5. 24.03.2016 Будні школьнага аздараўленчага лагера
    6. 23.3.2015  Мы памятаем. Трагедыя Хатыні ...

                  Каменцім у Кантакце: