Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

25.08.17

Да Дня Беларускага Пісьменства

Дзень беларускага пісьменства сёлета асаблівы: 500 гадоў назад з друку выйшла першая беларуская кніга. Выдаў яе наш самы знакаміты суайчыннік Францыск Скарына. 500-годдзе беларускага кнігадрукавання мае сусветную значнасць, таму занесена ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА

Найбольш раннія кнігі, створаныя на тэрыторыі Беларусі, былі рукапіснымі. Нашы продкі не з’яўляліся іх аўтарамі, хоць і пісалі асобныя творы. Кнігі траплялі сюды з іншых зямель, а на Беларусі стваралі копіі іх тэкстаў — перапісвалі ад рукі. 3-за працаёмкасці рукапіснага спосабу кнігі былі рэдкай з’явай, што стрымлівала развіццё асветы. Павялічыць колькасць кніг магло толькі друкаванне. Яго пачатак у нашай Айчыне звязаны з імем Францыска Скарыны.

Францыск, а ён называў сябе і Францішкам, нарадзіўся каля 1490 года (даклад-ных сведчанняў няма) у Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім. У перыяд сваёй магутнасці гэта была адна з найбуйнейшых краін Еўропы. У жыццёвым шляху Ф.Скарыны істотную ролю, а разам са здольнасцямі, мабыць, і вызначальную, адыгралі дзве асаблівасці, знітаваныя з яго паходжаннем. Па-першае, месцам нараджэння будучага першадрукара з’яўляўся горад. Нават сто гадоў назад — на пачатку XX ст. — у гарадах жыло толькі 10% насельніцтва Беларусі; у часы ж Ф.Скарыны гараджане складалі значна меншую, мізэрную долю людзей, астатнія жылі ў вёсцы. Адпаведна, ні Ф.Скарына, ні яго бацькі не належалі да самага шматлікага класа — сялян, не мелі цяжару іх феадальных павіннасцей і былі асабіста вольнымі. Нарадзіўся асветнік у Полацку — найстаражытнейшым горадзе Беларусі, які яшчэ раней быў сталі-цай першага дзяржаўнага ўтварэння нашых продкаў — Полацкага княства (X—XIII стст.). Статус жа галоўнага горада ВКЛ у час Ф.Скарыны належыў Вільні. Аднак на абшары Беларусі менавіта родны для асветніка Полацк заставаўся найбуйнейшым горадам. Напэўна, і стольную гісторыю, і наяўную значнасць сваёй малой радзімы меў на ўвазе першадрукар, калі пісаў пра паходжанне са “славного града Полоцька”.

Другая асаблівасць паходжання Ф.Скарыны замыкаецца ў сацыяльным ста-новішчы яго сям’і. Бацька Францыска быў купцом. Купцы — гэта буйныя, заможныя гандляры, якія займаліся аптовым гандлем (у ВКЛ і за мяжой). Сярод гарадскіх жыхароў пераважалі рамеснікі і дробныя гандляры, купцоў жа было няшмат. Рамеснікі ды гандляры (у тым ліку купцы), якія жылі ў гарадах, называліся мяшчанамі.

Такім чынам, нараджэннем у горадзе Ф.Скарына адрозніваўся ад абсалютнай большасці насельніцтва краіны, а паходжаннем з сям’і купца — і ад абсалютнай большасці гараджан. Ён таксама не з’яўляўся прадстаўніком прывілеяванага кпаса — шляхты. Шляхціцы мелі правы на зямлю і займанне дзяржаўных пасад. Асабістая свабода мешчаніна, матзрыяльны дабрабыт сям’і давалі Францыску магчымасці для навучання, якімі ён скарыстаўся напоўніцу. Асвета і навука сталі справай яго жыцця.

У ВКЛ да сярэдзіны XVI ст. адукацыя арганізавана яшчэ не была. Звесткі пра пачатковае навучанне Ф.Скарыны адсутнічаюць, але гэтую адукацыю ён,

безумоўна, атрымаў. Вышэйшых навучальных устаноў тагачаснае ВКЛ не мела. Першая з іх — Віленскі ўніверсітэт — заснавана ў 1579 годзе. Каб працягваць адукацыю, Францыск авалодаў лацінскай мовай (менавіта на ёй працавалі ўніверсітэты ў розных краінах) і накіраваўся ў суседнюю Польшчу. У сталіцы Польскага Каралеўства Кракаве мэтай юнака быў вядомы з XIV ст. універсітэт, які існуе і зараз. Ф.Скарына скончыў філасофскі факультэт Кракаўскага ўніверсітэта і атрымаў вышэйшую адукацыю. Гэты факт патрабуе глыбокага асэнсавання. Натой час абсалютная большасць людзей — і ў ВКЛ, і ў іншых краінах — з’яўлялася непісьменнай (людзі не ўмелі чытаць і пісаць, не прайшлі нават пачатковага навучання), не кажучы ўжо пра вышэйшую адукацыю. Адзначым, што і на пачатку XX ст. 68% жыхароў Беларусі заставаліся непісьменнымі. Калі Францыск быў студэнтам, на еўрапейскім кантыненце функцыянавала менш ВНУ, чым цяпер у адной Беларусі.

Пасля Кракава наш суайчыннік, хутчэй за ўсё, вучыўся яшчэ ў адным універсітэце.

Раздзелы сайта