Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

26.04.16

Мы памятаем. Боль Чарнобыля

26 красавіка 1986 г. у нашу краіну прыйшла бяда. Гэты дзень назаўжды зруйнаваў жыцці многіх людзей. І тых, хто жыў і тых, хто яшчэ і не нарадзіўся. Давайце разам ўспомнім тыя страшныя дні, каб паспрабаваць не паўтарыць гісторыю зноў.

Чарнобыльская аварыя — тэхнагенная катастрофа, якая адбылася ў ноч на 26 красавіка 1986 на чацвёртым энергаблоку Чарнобыльскай атамнай станцыі (ЧАЭС, Украіна, тады Украінская ССР у складзе СССР).

Прычыны аварыі караніліся ў тэхнічным адставанні СССР і сур'ёзных праліках у развіцці атамнай энэргетыкі. Непасрэдна 26 красавіка ў выніку непрадуманых дзеянняў дзяжурнай змены пры наяўнасці слабасцей у канструкцыі рэактара і станцыі ў цэлым адбыўся выбух на чацвёртым энергаблоку ЧАЭС. Разбурэнне рэактара прывяло да выкіду ў паветра велізарнай колькасці радыеактыўных рэчываў, якія патокамі паветра сталі хутка распаўсюджвацца.

Блок паштовых марак Беларусі, прысвечаны дзесяцігоддзю аварыі

Дзяржаўная камісія, сфарміраваная ў СССР для расследавання прычын катастрофы, усклала асноўную адказнасць за яе на аператыўны персанал і кіраўніцтва ЧАЭС. МАГАТЭ стварыла сваю кансультатыўную групу, вядомую як Кансультатыўны камітэт па пытаннях ядзернай бяспекі (INSAG; International Nuclear Safety Advisory Group), які на падставе матэрыялаў, прадстаўленых савецкім бокам, і вусных выказванняў спецыялістаў (дэлегацыю савецкіх спецыялістаў ўзначаліў У. А. Лягасаў, першы намеснік дырэктара ІАЭ імя І. В. Курчатава) у сваёй справаздачы 1986 таксама ў цэлым падтрымаў гэты пункт гледжання. Сцвярджалася, што аварыя з'явілася следствам малаверагоднага супадзення шэрагу парушэнняў правілаў і рэгламентаў эксплуатацыйным персаналам, а катастрафічныя наступствы набыла з-за таго, што рэактар ​​быў прыведзены ў нерэгламентны стан.

Грубыя парушэнні правілаў эксплуатацыі АЭС, учыненыя яе персаналам, згодна з гэтага пункту гледжання, заключаюцца ў наступным:

  • Правядзенне эксперыменту «любой цаной», нягледзячы на змену стану рэактара;
  • Вывад з працы спраўных тэхналагічных абарон, якія проста спынілі б рэактар яшчэ да таго, як ён трапіў у небяспечны рэжым;
  • Замоўчванне маштабу аварыі ў першыя дні кіраўніцтвам ЧАЭС.

Матэтыял з Вікіпедыі

Дакументальны фільм пра Чарнобыльскую трагедыю

У выніку аварыі тэрыторыя на дзясяткі кіламетраў вакол ЧАЭС была забруджана радыенуклідамі звыш дапушчальных значэнняў. З сельскагаспадарчага абароту было выведзена каля 5 млн га зямель, вакол ЧАЭС створана 30-кіламетровая зона адчужэння, знішчаны сотні дробных населеных пунктаў.

На тэрыторыю Беларусі прыпала 70 % усяго радыеактыўнага забруджвання. У гэтай зоне апынулася каля 2 млн. 100 тыс. чалавек (25 % насельніцтва рэспублікі).

Карты радыеактыўнага забруджвання з сайта karty.by:

Рэспубліка Беларусь. Карта радыеактыўнага забруджвання (арыгінал карты)

Беларусь.Карта забруджвання цезіям.1998

Чарнобыльская трагедыя ў літаратуры:

  • «Зона» — паэма У. Някляева (1986)
  • «Чорная быль» — паэма С. Законнікава (1989)
  • «Апакаліпсіс па графіку» — кніга А. Адамовіча (1992)
  • «Чарнобыльская малітва» — кніга С. Алексіевіч (1997)
    Сижу в хате. То крик. Крик! А то стало тихо... Затихло. Я в тот день... В первый день я не вышла из хаты... Рассказывали: шла колонна людей... И шла колонна скота. Война! Мой хозяин любил сказать, что человек стреляет, а Бог пули носит. Кому какая судьба! Молодые, что поуезжали, уже есть что поумирали. На новом месте. А я с киечком -- хожу. Тупаю. Скучно станет, поплачу. Деревня пустая... А птицы тут всякие... Летают... И лось идет хоть бы что... (Плачет.) Я все вспомню... Люди поуезжали, а кошек и собак оставили. Первые дни я ходила и разливала всем молоко, а каждой собаке давала кусок хлеба. Они стояли у своих дворов и ждали хозяев. Ждали людей долго. Голодные кошки ели огурцы... Ели помидоры... До осени я у соседки косила траву перед калиткой. Забор упал, забор ей прибила. Ждала людей... Жил у соседки собачка, звали Жучок. "Жучок, -- прошу, -- если первый людей встретишь, -- то крикни мне". Ночью сню, как я эвакуируюсь... Офицер кричит: "Хозяйка, мы скоро все будем сжигать и закапывать. Выходи!" И везут меня куда-то, в какое-то незнакомое место. Непонятное. Это и не город, и не деревня. И не земля...
  • «Быць! = To be!» — кніга Р. Барадуліна (2006)
  • Валерый Лягасаў. Мой долг расказать аб гэтым.
  • Уладзімір Губараў Фантом.
  • Юрый Шчэрбак. Чарнобыль.
  • Іван Пташников. Львы.
  • Уладзімір Губараў. Саркофаг.
  • Іван Драч. Чернобыльская мадона
  • Іван Шамякін. Злая зорка.

На гэтым сайце велізарная колькасць матэрыялу пра Чарнобыльскую трагедыю

Карысныя спасылкі:

Каменцім у Кантакце:

Раздзелы сайта