Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

16.04.15

Апошняя гастроль сезона. Мы чэмпіёны!

У сераду адбыўся чэмпіянат раёна па Што? Дзе? Калі? За заванне чэмпіёнаў раёна змагаліся 15 каманд. Вынікі гульні поўнай навіне...

Мідгард. Першае месца пасля першага тура

У сераду прайшоў заключны турнір гэтага навучальнага года - чэмпіянат раёна па ЧГК. У СШ №4 сабраліся 15 лепшых інтэлектуальных каманд з Чэрвеня, Смілавічах, Рудні ...

6 кадраў. Задаволены гульнёй

Нашу школу прадстаўлялі "Мідгард" і "6 ​​кадраў".І менавіта каманда Ягора Дарафеева здолела навязаць барацьбу шматгадовым лідэрам - "45 lines", для якіх гэты турнір быў падрыхтоўкай да чэмпіянату рэспублікі, на які яны здолелі прайсці па вынікам занальных турніраў.

Ірына Іванаўна віншуе "Мідгард" з перамогай

З 30 пытанняў наша каманда здолела ўзяць 20 і на 1 пытанне апярэдзіла цэлы шэраг чэрвеньскіх каманд: Мір пазітыву, Галаваломаў ..."6 кадраў" таксама далі сур'ёзны бой і здолелі адказаць на 12 пытанняў (9 месца).

Кубак у Запольскай школе!

У Брэйн-рынгу "Мідгард" прапускаў першы тур, але гэта не стала праблемай: у другой гульні з лікам 3-0 былі абыграны "15+", следам з лікам 2-0 "45 lines". У першым фінальным баі была зафіксавана нічыя 1-1, другі пачаўся няўдала: была прайграна "кнопка" і лік стаў 0-1, але наш капітан узяў кіраванне ў свае рукі і "Мідгард" адказаў на 3 пытання з чатырох.

Склад каманды "Мідгард":
Жылкін Ілля
Гарадкавец Надзея
Дарафееў Ягор (к)
Аляксеева Алеся
Макара Андрэй
Буслаеў Слава

Склад каманды "6 кадраў"
Бондар Ал-р
Аляксееў Георгій
Круг Дзмітрый
Кудравец Анастасія
Данілюк Аляксандр
Пацалуеў Ягор

Больш фота у альбомах Яндэкса:

Падобныя тэмы:

  1. 28.2.2015  Апошні дзень зімы: віктарына пад знакам Задыяка
  2. 20.2.2015  Як перамагаць ціхаходак. Вынікі інтэлектуальнага турніру ў Ліцэі
  3. 6.2.2015 Шостае пачуццё. Перамагчы ў Сваёй Гульні
  4. 12.1.2015 Профі-Л запрашаюць на юбілей 
  5. 13.12.2014 Гульні розуму. Без Расэла Кроў, але з Байрамам 
  6. 13.12.2014 Інтэлектуальныя гульні і салодкія прызы. Навагодні турнір у Ліцэі 

Карысныя спасылкі:

Каменцім у Кантакце

Раздзелы сайта