Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

23.03.15

Мы памятаем. Трагедыя Хатыні ...

Хатынь - гэта не проста мемарыяльны комплекс у памяць пра Вялікую Айчынную вайну. Хатынь - гэта сімвал масавага знішчэння мірнага насельніцтва.
З дарослых жыхароў вёскі выжыў толькі 56-гадовы вясковы каваль Іосіф Іосіфавіч Камінскі (1887-1973). Абгарэлы і паранены, ён прыйшоў у прытомнасць толькі позна ўначы, калі карныя атрады пакінулі вёску. Яму давялося перажыць яшчэ адзін цяжкі ўдар: сярод трупаў аднавяскоўцаў ён знайшоў свайго сына Адама. Хлопчык быў смяротна паранены ў жывот, атрымаў моцныя апёкі. Ён памёр на руках у бацькі. Іосіф Камінскі з сынам Адамам паслужылі прататыпамі знакамітага помніка ў мемарыяльным комплексе (рускамоўная Вікіпедыя)

Выгляд асноўнай часткі Мемарыяльнага комплексу (ад уваходу). Фота з сайта Wikipedia.org

На днях вучні нашай школы наведалі мемарыяльны комплекс "Хатынь".

«Няскораны чалавек». Фота  Wikipedia.org

Мемарыяльны комплекс на ўшанаванне памяці жыхароў в. Хатынь і іншых беларускіх вёсак, знішчаных акупантамі разам з насельніцтвам у Вялікую Айчынную вайну адкрыты 5 ліпеня 1969 г.

Аўтары: скульптар С. І. Селіханаў, архітэктары Ю. Градаў, В. Занковіч, Л. Левін — Ленінская прэмія 1970 года.

Мемарыял складаецца з некалькіх частак. У цэнтры комплексу бронзавая скульптура Няскоранага чалавека (выш. 6,1 м) з забітым хлопчыкам на руках, побач самкнёныя гранітныя пліты нагадваюць дах адрыны, дзе карнікі спалілі жыхароў вёскі. На брацкай магіле мармуровы Вянок памяці з тэкстамі сімвалічных зваротаў загінулых да жывых з просьбай берагчы мір і спакой на зямлі і адказу жывых загінулым. Комплекс паўтарае планіроўку былой вёскі, на месцы кожнага спаленага дома вянок зруба, унутры якога абеліск у выглядзе коміна з імёнамі і прозвішчамі спаленых яго жыхароў, наверсе абеліска — звон; на месцы былых вясковых калодзежаў мемарыяльныя знакі. На могілках вёсак 185 урнаў з зямлёй са спаленых разам з жыхарамі і не адноўленых пасля вайны вёсак. У сцяне Жалобы 66 ніш з назвамі найбольш буйных лагераў смерці і месцаў масавай загубы мірных жыхароў і савецкіх ваеннапалонных на тэрыторыі Беларусі. Побач са сцяной Жалобы і могілкамі вёсак сімвалічныя Дрэвы жыцця са спісам 433 вёсак, знішчаных разам з жыхарамі і адроджаных пасля вайны. У цэнтры мемарыяла Вечны агонь на ўшанаванне памяці кожнага чацвёртага жыхара Беларусі, які загінуў у вайну, і тры бярозы як сімвал жыцця. (беларускамоўная Вікіпедыя)

Палячкоў В.В. разам з Захарчук Л.П. і вучнямі школы каля манумента скульптара С. Селіханава
Жыхары Чэрвеньшчыны добра ведаюць трагедыю гэтай вёскі
Мы памятаем...

Карта для тых, хто пажадае наведаць Хатынь:

Глядзім больш фота і каменцім у Кантакце

Падобныя тэмы:

  1. 3.9.2014 Кругласутачны лагер "Экоград"- 2014

Карысныя спасылкі:

Раздзелы сайта