Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.03.15

Фотасправаздача з канцэрта, прысвечанага 8 сакавіка

Вось і падаспела фотасправаздача з канцэрта, прысвечанага 8 Сакавіка. У поўнай навіне акрамя фотаздымкаў трохі гістарычных фактаў барацьбы жанчын за свае правы.

Узнікла гэтае свята як дзень барацьбы за правы жанчын. 8 сакавіка 1857 г. у Нью-Ёрку сабраліся на маніфестацыю работніцы швейных і абутковых фабрык. Яны патрабавалі 10-гадзінны працоўны дзень, светлыя і сухія працоўныя памяшканні, роўную з мужчынамі заработную плату. Працавалі ў той час жанчыны па 16 гадзін у суткі, атрымліваючы за сваю працу грашы. Мужчынам пасля рашучых выступаў удалося дамагчыся ўвядзення 10 гадзіннага працоўнага дня. На многіх прадпрыемствах у ЗША паўсталі прафсаюзныя арганізацыі. І вось пасля 8 сакавіка 1857 г. утварыўся яшчэ адзін - упершыню яго чальцамі сталі жанчыны. У гэты дзень у многіх гарадах Нью-Ёрка сотні жанчын выйшлі на дэманстрацыю, патрабуючы прадстаўлення ім выбарчага права.

У 1910 годзе на Міжнароднай канферэнцыі жанчын-сацыялістак у Капенгагене Клара Цэткін выступіла з прапановай аб святкаванні Міжнароднага жаночага дня 8 сакавіка, якое прагучала, як заклік да ўсіх жанчын свету ўключыцца ў барацьбу за раўнапраўе.  У 1911 годзе гэта свята ўпершыню адзначалася 19 сакавіка ў Аўстрыі, Даніі, Германіі і Швейцарыі. Тады больш за мільён мужчын і жанчын прынялі ўдзел у маніфэстацыях. Акрамя права выбіраць і займаць кіруючыя пасады, жанчыны дамагаліся роўных вытворчых правоў з мужчынамі.

У 1917 годзе жанчыны Расіі выйшлі на вуліцы ў апошнюю нядзелю лютага з лозунгамі "Хлеба і міра". Праз 4 дні імператар Мікалай II адрокся ад пасаду, часовы ўрад гарантаваў жанчынам выбарчае права. Гэты гістарычны дзень выпаў на 23 лютага па юліянскім календары, які ў той час выкарыстоўваўся ў Расіі, і на 8 сакавіка па грыгарыянскім календары.

 

Глядзім больш фота і каменцім у Кантакце

Падобныя тэмы:

  1. 11.2.2015  Чэрвеньскія Балагуры ў Заполлі!
  2. Віртуальнае падарожжа (актавая зала) 
  3. 1.10.2014  Дзень настаўніка. Са святам! 
  4. 14.5.2014  Святлом удзячнай памяці. Святочны канцэрт у нашай школе (photo+video)

Карысныя спасылкі:

Раздзелы сайта