Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

27.02.15

Паралімпійская чэмпіёнка на нашай Спартакіядзе! (+70 photo)

Суботні дзень 21 лютага выдаўся незабыўным як для вучняў нашай школы, так і для шматлікіх гасцей, якія па старой добрай традыцыі прыйшлі пазмагацца за першынство на Спартакіядзе Смілавіцкага сельскага савета. Бо ў той дзень у нас было цэлае сузор'е выдатных людзей раёна. Не, не раёна - Рэспублікі!

Суботні дзень 21 лютага выдаўся незабыўным як для вучняў нашай школы, так і для шматлікіх гасцей, якія па старой добрай традыцыі прыйшлі пазмагацца за першынство на Спартакіядзе Смілавіцкага сельскага савета. Бо ў той дзень у нас было цэлае сузор'е выдатных людзей раёна. Не, не раёна - Рэспублікі!

Гарахоўскі Артур спрабуе "прабіць" Лухверчыка Валерыя

Упрыгожваннем Спартакіяды як заўсёды стаў валейбол. Гэты дэмакратычны від спорту аб'яднаў настаўнікаў і вучняў, як сённяшніх, так і былых.

Кудравец Л.Л. верыць у перамогу сваіх!

Для моцных не толькі целам, але і розумам прайшлі спаборніцтвы па шашках. Нашу каманду прадстаўляў намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Палячккоў Віталь Віктаравіч

Нас так проста не ўзяць! Юхно А.І. 

Спартакіяда застаецца ледзь ці не адзіным месцам у нашым раёне, дзе можна ўбачыць спаборніцтвы па шахматах

Няма сілы больш, чым сіла пераканання Віталя Іванавіча 
Віктар Галубовіч атрымлівае дыплом і салодкі прыз

Пераможцам спаборніцтваў стала каманда жыхароў в. Карзуны. Каманда Запольскай школы заняла другое месца. Віншуем усіх удзельнікаў !!!

21 лютага адбылося ўрачыстае адкрыццё пакоя Спорта. Цяпер нашы вучни і госці школы могуць пазнаёміцца са знакамітымі спартсменамі нашага раёна, а таксама ўбачыць іх некаторыя асабістыя рэчы 

Першыя ураджанні ад наведвання Пакоя Спорта

Мерапрыемства ў Пакоі Спорту наведалі ганаровыя госці: начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама Асановіч Ларыса Валянцінаўна, чэмпіёнка Параалімпійскіх гульняў Людміла Валчок, старшы трэнер Нацыянальнай зборнай РБ сярод інвалідаў па зроку па футболе і міні-футболе, Ганаровы грамадзянін Чэрвеньскага раёна Усенка Анатоль Іванавіч, былы трэнер па футболе Чэрвеньскай ДЮСШ, Ганаровы грамадзянін Чэрвеньскага раёна Корзун Леанід Міхайлавіч.

Прыйшоў паглядзець на стральбу

Яшчэ 60 фота ў нашай флэш-галерэі:

Каменцім у Кантакце: тут (Спартакіяда. Частка II), тут (Спартакіаяда. Частка I) альбо тут (Пакой Спорта)

Матэрыял па тэме:

Раздзелы сайта