Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

14.01.15

Наркотыкі. Што важна ведаць бацькам

Бацькам варта ўлічваць, што паступовае сталенне дзяцей праходзіць праз два асноўных этапы. На першым этапе - ва ўзросце 12-15 гадоў маладыя людзі пачынаюць набываць трывалыя сувязі ў сваім асяроддзі, менш бываюць дома і радзей звяртаюцца да бацькоў. Яны наладжваюць адносіны з соцыумам, спрабуюць знайсці асноўныя жыццёвыя арыенціры.

На другім этапе - ва ўзросце 15-18 гадоў наступаюць першыя прыкметы сталення. Гэта перыяд самасцвярджэння і здабыцця ўпэўненасці, але і ў гэтым узросце маладыя людзі маюць патрэбу ў бацьках, у іх падтрымцы, дапамогі, разуменні.
Памятаеце, што стаўленне дзяцей да праблемы наркотыкаў у немалой ступені залежыць ад вашых з імі ўзаемаадносін. У канчатковым рахунку, якое прымаецца імі рашэнне ў дачыненні да наркотыкаў напрамую звязана з характарам вашых паўсядзённых узаемаадносін і шмат у чым вызначаецца ступенню павагі да вас. Нават у маленькага дзіцяці бываюць свае праблемы, а ў падлетка тым больш. Паспрабуйце зразумець гэтыя праблемы і дапамагчы ў іх вырашэнні. Дапамажыце дзіцяці паглядзець на яго праблемы канструктыўна. Бо ўжыванне наркотыкаў не дапаможа збегчы ад іх, а толькі створыць новыя цяжкасці... больш надрабязна на рускамоўнай старонке

Пачытаць па тэме: Што трэба ведаць пра курыльныя сумесі

Раздзелы сайта