Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

03.09.14

1 верасня ў школе празвінеў першы звонок

1 верасня ў школе празвінеў першы званок. 25 новых вучняў прыйшлі ў першы клас.

Па добрай школьнай традыцыі 1 верасня ў школе празвінеў звонок для 25 першакласнікаў. А другой мамай для іх стала першая настаўніца Жук Наталля Генадзьеўна. З букетамі ў руках, упэўненыя і, трошкі расхваляваныя, яны ступілі на школьны парог. Будзем спадзявацца, што наша школа стане для iх другім домам і праз 11 гадоў дасць пуцёўку ў дарослае жыццё.
Хвалююча і радасна прайшла першая вераснёўская лінейка, прысвечаная Дню ведаў. Вясёлае, бесклапотнае лета непрыкметна адляцела. Наперадзе – доўгія месяцы новага навучальнага года.
Права першага званка ў новым навучальным годзе прадаставілі вучню 1 класа Броўкiну I. i вучаніцы 11 класа Гарадкавец Н.

З пачаткам новага навучальнага года школьнікаў павіншавала старшыня Смiлавiцкага с/c Пiвавар В. I.

З віншавальным словам выступіў дырэктар школы Гантарэнка А. В.

 

Блок каментароў, калі каментары не адлюстроўваюцца, калі ласка, абновіце старонку

Раздзелы сайта