Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

05.02.14

Раённы турнір інтэлектуальных гульняў "Таццянін Дзень" 2014

У суботу 25 студзеня ў г.Чэрвень прайшоў традыцыйны раённы турнір інтэлектуальных гульняў "Таццянін Дзень". У сувязі з маразамі і праблемамі транспарту нашу школу ў гэтым годзе прадстаўляла толькі адна каманда "Дарослыя", чэмпіён раёна па ЧГК прошлога года.

Сёлета мы здолелі адстаяць званне чэмпіёна і ўпэўнена заняць першае месца!

Першая васьмёрка каманд , якія далей бралі ўдзел у брэйн - рынгу , размеркавалася наступным чынам:
М Каманда Ачкі / Рэйтынг
1 . Дарослыя 27/257
2 . Бэбиситтер 24/226
3 . ВКЛ 21/186
4 . МІГ 21/176
5 . Профі -Л 19/155
6 . 13. Раён 18/143
7 . Тузікаў 16/137
8 . Крэатыў 16/136
У брэйн - рынгу мы дайшлі да фіналу , адначасна абыграўшы каманды " Крэатыў " і " ВКЛ" , дзе сустрэліся з камандай " МІГ " . Прайграўшы першы бой з лікам 1-2, у другім мы змаглі аднавіць раўнавагу : 2-0. Аднак вырашальны момант каманда " МІГ " на адно імгненне здолела апярэдзіць нас і націснула кнопку першай .

Па выніках наша каманда заняла першае месца сярод дарослых каманд , а таксама стала абсалютным чэмпіёнам раёна . Два кубкі , статуэтка Тацяны і іншыя падарункі адпраўляюцца зноў у Заполле і Смілавічы.

Склад каманды (злева направа):
Шабусаў А.К., Батурчык Б.П. (капітан), Бохан Д.А., Тапырык В.В., Лукін Д.С., Батурчык А.П.

Раздзелы сайта