Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

04.02.23

Мой школьны футбольны клуб

Запольская сярэдняя школа стала апорнай установай адукацыі па развіцці масавага футбола

Гэта стала магчымым пасля ўключэння яе ў рэалізацыю рэспубліканскага сацыяльна-спартыўнага праета “Мой школьны футбольны клуб”. Ён каардынуецца асацыяцыяй “Беларуская федэрацыя футбола” пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Праект накіраваны на развіццё масавага футбола, на аказанне ўсебаковай мэтавай дапамогі тым установам адукацыі краіны, якія актыўна развіваюць і прасоўваюць гэты від спорту.

Сёння ў Запольскай школе пабывалі кіраўнік рэспубліканскага сацыяльна-спартыўнага праекта “Мой школьны футбольны клуб” Вячаслаў Антоненка і начальнік аддзела масавага футбола асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола” Віталь Валасюк. У якасці падтрымкі юным футбалістам вучням школы яны перадалі мячы, конусы, фішкі, манішкі, майкі, маленькія вароты (пара), а таксама ўзнагародную атрыбутыку: кубкі, медалі, дыпломы, памятныя статуэткі…
‒Атрыманы спартыўны інвентар нам вельмі патрэбны, ‒ адзначыў дырэктар школы Андрэй Гантарэнка.‒ Гэта паспрыяе адпрацоўцы і замацаванню неабходных навыкаў, актыўнаму далучэнню дзяўчынак і хлопчыкаў да заняткаў гэтай папулярнай каманднай гульнёй.

Больш фота ў Google-фота "2022-2023. Школьныя фота(калекцыя фота 01.09.2022-31.08.2023):

Больш фота ў Google-фота "2021-2022. Школьныя фота(калекцыя фота 01.09.2021-31.08.2022):

Глядзіце таксама:  

Падобныя тэмы:

  1. 19.01.23 Алімпійскія дні моладзі
  2. 25.09.22 Мой школьны футбольны клуб
  3. 14.01.21 Снежны снайпер - 2021 
  4. 11.09.20 Тыдзень спорту і турызму ў Запольскай школе
  5. 11.09.19 Жаночая Ліга Чэмпіёнаў 
  6. 01.03.19 Валейбольныя баталіі 
  7. 29.01.19 Снежны снайпер у Раўбічах 
  8. 28.05.18 Турнір памяці (26 мая 2018) 
  9. 07.04.18 Футбол для дружбы 
  10. 22.03.18 Шашачна-шахматныя чэмпіёны 
  11. 09.10.17 Мы зноў наведалі матч Лігі Чэмпіёнаў 
  12. 09.04.17 Першыя на занальных спаборніцтвах 
  13. 09.03.17 Спартландыя: дзяўчынкі супраць дзяўчынак
  14. 28.01.17 Трыумф. Героям спорту 
  15. 18.12.16 100 талентаў для Каралевы 
  16. 14.10.15 Адкрыццё фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў Чэрвені (video) 
  17. 27.02.15 Паралімпійская чэмпіёнка на нашай Спартакіядзе! (+70 photo) 
  18. 05.12.14 Хто ў хаце гаспадар? Вынікі валейбольнай восені 
  19. 26.09.14 На першынстве Мінскай вобласці па турыстычна-прыкладному шматбор’ю 
  20. 18.12.13 Нас пасябраваў валейбол 

Каменцім у Кантакце:

Раздзелы сайта