У Запольскай школе адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход.
Пагаварылі з бацькамі аб бяспецы дзяцей, фарміраванню ў іх ўсвядомленых законапаслухмяных паводзінаў, імкнення да здаровага ладу жыцця. Гаварылі аб прафілактыцы суіцыдальных паводзін, адказным бацькоўстве, прафілактыцы супрацьпраўных паводзін непаўналетніх і папярэджанні няшчасных выпадкаў з іх удзелам.
На сход запрасілі лекара-педыятра Смілавіцкай лякарні Аліну Гушчэня, інспектара сектара прапаганды Чэрвеньскага РАНС Юлію Мурашку.
Бацькоўскі сход - гэта добрая магчымасць для правядзення прафарыентацыі. Аб спецыяльнасцях, якія можна атрымаць у Чэрвеньскім будаўнічым каледжы, распавяла прадстаўнік навучальнай установы Зінаіда Кудзіна.
Дырэктар школы Андрэй Гантарэнка падвёў вынікі паспяховасці навучэнцаў за першае паўгоддзе.
Пытанне па прафілактыцы суіцыдальных паводзін асвятліла педагог-псіхолаг Святлана Дзенісевіч.
Больш фота ў Google-фота "2022-2023. Школьныя фота" (калекцыя фота 01.09.2022-31.08.2023):
Больш фота ў Google-фота "2021-2022. Школьныя фота" (калекцыя фота 01.09.2021-31.08.2022):
Глядзіце таксама:
Падобныя тэмы:
- Бацькоўскія сходы
Каменцім у Кантакце: