26.08.21Мы РАЗАМ ідзем у школу!
У Мінскай вобласці стартуе шырокамаштабная дабрачынная акцыя "Мы РАЗАМ ідзем у школу!", накіраваная на аказанне падтрымкі пры падрыхтоўцы да школы дзяцей сацыяльна-ўразлівых катэгорый: з малазабяспечаных і шматдзетных сем'яў, дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, дзяцей,якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, дзяцей-інвалідаў і г.д.
Запрашаем усіх жыхароў, грамадскія арганізацыі і аб'яднанні, прадпрыемствы і арганізацыі Міншчыны прыняць удзел у аказанні індывідуальнай і адраснай дапамогі сацыяльна-ўразлівым катэгорыям дзяцей раёнаў Мінскай вобласці.
У рамках акцыі арганізаваны добраахвотны збор "партфеля школьніка" і іншыя віды добраахвотнай дапамогі.