25 красавіка прайшоў бацькоўскі сход, на якім прысутнічалі вучні 9 класа і іх бацькі.
Намеснік дырэктара Няхай Таццяна Віктараўна пазнаеміла з нарматыўна-прававымі актамі і іншымі дакументамі, якія рэгулююць пытанні арганізацыі і правядзення выпускных экзаменаў па заканчэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
Дырэктар Гантарэнка А.В. нагадаў аб неабходнасці выбару далейшага жыццёвага шляху, засяродзіў ўвагу на магчымасці атрымання рабочых прафесій. Андрэй Валянцінавіч прапанаваў канчаткова вызначыць установы адукацыі для далейшага навучання з мэтай своечасовай падрыхтоўкі да ўступных экзаменаў. Акрамя таго Андрэй Валянцінавіч пазнаёміў бацькоў і вучняў з Метадычнымі рэкамендацыямі па арганізацыі вывучэння асобных прадметаў на павышаным узроўні на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
Таксама з бацькамі правяла гутарку класны кіраўнік Разаронава Марыя Іванаўна.
Таксама закранулі пытанні арганізацыю вывучэння асобных прадметаў на павышаным узроўні.
26 красавіка прайшоў бацькоўскі сход у 11 класе.