Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

13.10.20

Футбол: дзявочая каманда Чэрвеньскай СДЮШАР выйшла ў фінал рэспубліканскага турніру

Рэпост з сайта "Раеннага Весніка"

Каманда Чэрвеньскай СДЮШАР, за якую выступаюць вучаніцы Запольскай школы, стала пераможцай групавога турніру рэспубліканскіх спаборніцтваў “Футбольная ліга дзяўчат” сезона 2019-2020 сярод спартсменак 2006-2008 гадоў нараджэння.

У апошнім туры, які прайшоў у гэтую нядзелю ў Чэрвені, выхаванкі трэнера Максіма Шалабнёва з аднолькавым лікам 1:0 адолелі каманды Маладзечна і Мар’інай Горкі і, набраўшы 22 ачкі, занялі першае месца ў дывізіёне “Рагнедка”. Адметна, што нашы дзяўчаты адзіныя ў групе не прайгралі ніводнага матча: на іх рахунку – 5 перамог і 7 нічыіх.

У сустрэчы з маладзечанскімі дзяўчатамі вызначылася Аліна Ласоўская, а перамогу над футбалісткамі Мар’інай Горкі прынёс нашым гол Веранікі Кудлянковай.

Такім чынам дзявочая каманда Чэрвеньскай СДЮШАР заваявала пуцёўку ў фінал спаборніцтваў, дзе згуляюць пераможцы групавых турніраў з дзевяці дывізіёнаў. Дата і месца яго правядзення стануць вядомымі пазней.

Фота Святланы Кур’янчык

Больш фота ў Google-фота "2020-2021. Школьныя фота(калекцыя фота 01.09.2020-31.08.2021):

Больш фота ў Google-фота "2019-2020. Школьныя фота(калекцыя фота 01.09.2019-31.08.2020):

Падобныя тэмы:

  1. 15.08.20 Гулялі ў футбол
  2. 01.08.20 Bonfesto — детям
  3. 11.09.19 Жаночая Ліга Чэмпіёнаў
  4. 30.04.19 Футбольны турнір
  5. 08.04.19 Футбольная ліга дзяўчат
  6. 30.03.19 У Беларусі запускаецца дзявочая футбольная ліга для паненак
  7. 08.10.16 Ліга Чэмпіёнаў прыйшла ў Запольскую школу. Нашы вучні наведалі матч з удзелам "Барселоны"

Каменцім у Кантакце:

Раздзелы сайта