Міжнародны фестываль юных талентаў "Зямля пад белымі крыламі"
VIII Міжнародны фестываль юных талентаў "Зямля пад белымі крыламі" пройдзе ў Мазыры 22-27 красавіка, паведаміла начальнік аддзела культуры Мазырскага райвыканкама Ірына Міронычева.
Дзіцячы форум збярэ больш за 600 удзельнікаў з 11 краін, у тым ліку Расіі, Эстоніі, Украіны, Сербіі, Малдовы, Румыніі, Азербайджана, Казахстана. Беларусь прадставяць творчыя калектывы з усіх рэгіёнаў краіны. "Геаграфія ўдзельнікаў сёлетняга фэсту досыць шырокая, таму ў нашых гасцей будзе магчымасць пазнаёміцца з культурай іншых краін. Адзначу высокае выканальніцкае майстэрства хлопцаў", - сказала субяседніца.
Падрабязней тут