
Якім цяплом, якім святлом, якой пяшчотай і радасцю напаўняецца сэрца кожнага, калі ён чуе гэта простае, кароценькае слова. Ва ўсякім выпадку, у нас яно выклікае менавіта такія пачуцці. Гэта выбух эмоцый, сум, ўзбуджэнне, дзіцячыя наіўныя мары.
Усё наша жыццё звязана са школай. Здаецца, і памятаць сябе пачынаем менавіта з першага школьнага званка, з першага букета для сваёй самай першай настаўніцы, з першых школьных сяброў. У сцэнцы нашых выпускнікоў першыя дні ў школе могуць пачацца і так)):


Асановіч Ларыса Валянцінаўна віншуе настаўніцу біялогіі Кудравец Людмілу Анатольеўну

Узнагарода найшла і настаўніцу фізікі і інфарматыкі Корзун Лілію Аляксандраўну

Не абыйшлося і без самага пазітыўнага настаўніка школы - Чярняўскай Наталлі Генадз'еўны

Тапырык Вадзім Васільевіч

Віталь Віктаравіч і Аксана Іванаўна кланяюцца ў знак павагі працы работнікаў школы))

Свята не свята без Валерыя Уладзіміравіча

Дырэктар школы Гантарэнка Андрэй Валянцінавіч атрымлівае сэртыфікат на новы камп'ютарны клас (стары можна паглядзець тут)

Танец "Веселина"

Жыццё пражыць - не поле перайсці, і гэта добра ведаеце вы, нашы дарагія настаўнікі. Педагог - адна з самых клапатлівых прафесій. Ад чалавека, які ўступіў на гэты шлях, патрабуюць з самага першага кроку - сталасці і да апошняга кроку - мужнасці і бадзёрасці.

На працягу некалькіх гадоў школа падтрымлівае сацыяльнае партнёрства з Дзяржаўнай установай «Чэрвеньскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат". Абменьваюцца канцэртамі. Часты і заўсёды жаданы госць у сценах нашай школы неперасягненая Марына Сіняўская. Сустракайце!

С. Шыдлоўская «Гляне сонца»


Гэты чалавек прысвяціў стварэнню гэтага дома, нашай школьнай сям'і, запаліў ачаг, да якога цягнуцца людзі, які сагравае, і аб'ядноўвае людскія душы. Ён заўсёды ў гушчы падзей, памятае пра ўсё і пра ўсіх. І вы, вядома ж, здагадаліся, пра каго ідзе гаворка. Гэта наш дырэктар - ГантарэнкаАндрэй Валянцінавіч



Больш фота ў Google-фота "2018-2019. Школьныя фота" (калекцыя фота 01.09.2018-...):


Больш фота ў Google-фота "2017-2018. Школьныя фота" (калекцыя фота 18.03.2018-30.05.2018):

Падобныя тэмы:
- 29.09.18 130-годдзю прысвячаецца
- 05.09.18 Свята першага званка. Частка 2
- 05.09.18 Свята першага званка. Частка 1
- 11.06.18 Апошні званок - 2018. Свята працягваецца
- 06.06.18 Апошні званок - 2018. Усмешкі і лета
- 03.06.18 Апошні званок - 2018
- 01.06.2017 Апошні званок - 2017
- 01.06.2016 Апошні ліст календара..
- 2.9.2015 "Галоўнае быць чалавекам...". 1 верасня ў нашай школе (photo+video)
- 11.5.2015 Неугасима память. Песні пра вайну і мір
- 04.5.2015 КВН. II месца не "роднай" сцэне
- 04.4.2015 Знакавая дата: 70 гадоў Вялікай Перамогі. У вайны не дзіцячы твар
- 1.10.2014 Дзень настаўніка. Са святам!
Каменцім у Кантакце:
