Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

06.06.18

Экаград-2018. У часы Слатвінскіх. Раванічы

Наступным пунктам нашага падарожжа стаў аграгарадок Раванічы

Рава́нічы — аграгарадок у Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Уша. Адміністрацыйны цэнтр Раваніцкага сельсавета. Насельніцтва не перавышае 849 чалавек па перапісы 2009 года, а зараз і таго менш. Знаходзіцца за 31 км на паўночны ўсход ад Чэрвеня, за 45 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы (лінія Мінск — Орша); на аўтамабільнай дарозе Чэрвень — Раваніцкая Слабада.

Цяпер у школе вучыцца каля 130 чалавек

Раванічам пашанцавала - знайшоўся айстар па разьбе па дрэве, працамі якога ўпрыгожана ўся школа

Для экаградаўцаў спецыяльна правялі экскурсію па школьным музеі

Эха вайны... Частка экспазіцыі школьнага музея прысвечана барацьбе з нацызмам мясцовых жыхароў

Экскурсавод падрабязна распавяла пра побыт нашых продкаў

Хіпстэрам на заметку

У 1790 годзе Андрэй Слатвінскі фундаваў у Раванічах касцёл Святога Антонія. Будова вялася ў найбольш прыпаднятай частцы маёнтку і ў наступным часе прызначалася для фамільнай пахавальні. Да нашае пары касцёл захаваўся без даху — гарэў недзе ў 80-я гады.

Касцёл размешчаны на мясцовых могілках

Прырода хутка вяртае сваё

Рэха пажару

Лесвіца вяла на другі паверх

Мясцовы ДК. Таксама з часоў Слатвінскіх

Вінзавод насупраць Палаца Слатвінскіх

Палац працягвае разбурацца. Усё, на што былі выдзелены сродкі, гэта непераканаўчы плот вакол Палаца

Не ведаю як вам, але мне гэта нагадала радавы замак Яноўскіх з "Дзікага палявання ..."

Заўважылі бусла?

Наступны прыпынак -Рудня

Больш фота ў альбоме "Экаград" на Google.Фота:

Падобныя тэмы:

  1. 06.06.18 Экаград-2018. У часы Слатвінскіх. Валадута
  2. 05.06.18 Экаград-2018. Дзень чацвёрты
  3. 03.06.18 Экаград-2018. Дзень другі
  4. 03.06.18 Экаград-2018. Дабрачынны канцэрт
  5. 03.06.18 Экаград-2018. Разнакаляровае свята
  6. 03.06.18 Экаград-2018. Дзень першы

Каменцім у Кантакце:

Раздзелы сайта