Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

25.12.16

Новы год блізка!

Наперадзе зімнія канікулы. Як іх правесці не толькі весела, але і бяспечна - у поўнай навіне

ДАРАГІ ВУЧАНЬ!

Мы віншуем цябе з пачаткам зімовых канікулаў і жадаем, каб ты добра адпачыў, набраўся сіл і здароўя. Каб Новы год прынёс табе шмат радасці, шчасця і ўдачы, здзяйснення ўсіх тваіх жаданняў. Каб усе непрыемнасці засталіся ў старым годзе, а ў Новым было толькі ўсё самае цудоўнае, добрае і светлае ... Мы жадаем, каб у Новым годзе ў цябе было пабольш  сапраўдных  сяброў і добрых адзнак ...

 Хочам нагадаць, што падчас зімовых канікулаў ты не павінен забываць пра сваю бяспеку і сваё здароўе:

  • памятай, што ўзімку на вуліцах  становіцца вельмі слізка, і таму яшчэ больш небяспечна;
  • пры пераходзе праезжай часткі памятай, што табе, а не аўтамабілю лягчэй саступіць дарогу;
  • не забывай выключаць электрычныя прыборы з сеткі і не пакідай іх без нагляду;
  • памятай, што ўцечка газу - частая прычына атручванняў, будзь уважлівы, калі карыстаешся газавымі прыборамі;
  • не катайся на лёдзе, нават калі табе здаецца, што ён трывалы ці ты бачыш, што катаюцца іншыя дзеці - бо лёд, які пакрывае вадаём не аднолькавай таўшчыні, і менавіта пад табой можа апынуцца тонкім і далікатным;
  • не адкрывай дзверы незнаёмым людзям, калі застаешся дома адзін;
  • хавай мабільны тэлефон далей ад чужых вачэй, калі бываеш на вуліцы, у транспарце;
  • не хвастайся матэрыяльным дабрабытам сям'і перад новымі сябрамі або знаёмымі;
  • не прыводзь у дом новых сяброў ці знаёмых без дазволу бацькоў і ў іх адсутнасць;
  • не шукай новых прыгод і адчуванняў, адпачывай бяспечна;
  • памятай, што ўзімку рана цямнее, ня гуляй дапазна;
  • пабольш еж гародніны і садавіны, набірайся сіл і здароўя. 
  1. Асцярожна - лёд (pub)
  2. Беражыся ледзяшоў (doc)
  3. Бяспека язда на веласипедзе (docx)
  4. Бяспечны феерверк (doc)
  5. Деянні пры гразе (doc)
  6. Дзеянні пры знаходжанні падазроных прадметаў (doc)
  7. Званок у дзверы (doc)
  8. Паводзіны на дарозе (doc)
  9. Памятка па бяспечным паводзінам у грамадскім транспарце (doc)
  10. Памятка па правілах паводзін у школьным аўтобусе (doc)
  11. Памятка па прафілактыцы негатыўных паводзін (doc)
  12. Правілы бяспечных паводзін у транспарце і на дарозе (doc)
  13. Правілы карыстання электрапрыборамі (doc)
  14. Правілы паводзін на вадаёмах (doc)
  15. Правілы паводзін пры пажары (doc)
  16. Прафілактыка абмаражэнняў (doc)
  17. Чалавек на лёдзе (doc)
  18. Як сябе весці пры сустрэчы з сабакай (doc)

Прыемных і бяспечных табе канікулаў!

Каменцім у Кантакце:

Раздзелы сайта