Анонс турніра
У чацвер мы выступалі на традыцыйным навагоднім турніры ў Ліцэі. У гэты раз разам з "Обжорами Жоры" змагаліся за салодкія прызы і каманда настаўнікаў "Цюбікі". Дзякуючы асабістаму абаянню вядучага Астрэйкі Мікалая Віктаравіча ў нашых саперніках былі каманды не толькі з Ліцэя, але і школьныя каманды са Смілавіч і каледжа. У дарослым заліку выступалі і былыя студэнты, і каманды Ліцэя, і каманды "Дарослыя" і "Адамово яблочко".
І мы справіліся! Два другіх месца. Асаблівы респект выказваем камандзе настаўнікаў: дырэктар Андрэй Валянцінавіч Гонтаренко разам з Таццянай Віктараўнай Няхай, Вадзімам Васільевічам Тапырыкам, Валерыем Уладзіміравічам Лухверчыкам, Юхно Аксанай Іванаўнай і Мадзінай Кувандзікаўнай Салаевай адказалі на 23 пытанні, толькі на 1 бал саступіўшы пераможцам, у складзе якіх быў яшчэ адзін наш настаўнік - Батурчык Барыс Пятровіч.
Смачны торт і другое месца "Обжоры Жоры" зараблялі ў наступным складзе:
1. Аляксееў Георгій
2. Толкач Каця
3. Шчарбіна Дыяна
4. Драпейка Нікіта
5. Найдзін Руслан
Калі вы перайшлі з нашай групы ўКантакце і дачыталі да канца, то ведайце: ТОРТ БЫЎ ВЕЛЬМІ СМАЧНЫ!
Іншыя фота з інтэлектуальных турніраў у гэтым годзе:
Падобныя тэмы:
- 16.12.2016 Смілавіцкі байрам. XII турнір
- 05.12.2016 Інтэлектуальны снежань
- 04.12.2016 "Южный ветер" у пачатку зімы
- 19.11.2016 У пошуках Молата ў Смілавічах
- 13.10.2016 Скандынаўскія міфы на запольскай зямлі: мы згулялі першы тур "Молата Тора"
- 09.10.2016 Першыя сярод ювеналаў на Чэрвеньскай пляцоўцы
- 02.03.2016 Зноў у справе. Зноў у прызах
- 15.02.2016 1 месца на "Ігуменскай Завее"
- 08.01.2016 Праз "Паўднёвы вецер" да "Ігуменскай завеі"
- 24.01.2016 Інтэлектуальны марафон: з Заполля ў Чэрвень у пошуках сваёй гульні
- 11.12.2015 Пашыраючы гарызонты. Цяпер разам з Мар'інай Горкай
- 29.11.2015 Турнір у Ліцэі. За салодкімі прызамі...
- 11.10.2015 "Мафіёзі" перамагае ў першай інтэлектуальнай гульне новага сезона
- 18.5.2015 Ніколі не кажы ніколі! Інтэлектуальны марафон працягваецца...
- 16.4.2015 Апошняя гастроль сезона. Мы чэмпіёны!
- 20.2.2015 Як перамагаць ціхаходак. Вынікі інтэлектуальнага турніру ў Ліцэі
Карысныя спасылкі:
Каменцім у Кантакце: