Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

16.11.16

Новая інфармацыя на сайце

Парады псіхолага для бацькоў

Паважаныя бацькі!

  Працуючы псіхолагам у школе, мне даводзіцца часта сутыкацца з парушэннямі паводзін нашых навучэнцаў. Некаторымі дзецьмі не магчыма кіраваць (здаецца, што гэта ад прыроды) і дрэнныя паводзіны для іх - норма. Ды і самі бацькі, звяртаючыся да псіхолага, часта кажуць: «Жудасныя паводзіны, бацькоў не слухае, вучыцца не хоча, можа груба адказаць, цікавыя толькі зносіны з сябрамі і камп’ютарам». Многія бацькі не ведаюць, як паводзіць сябе з дзіцем, што рабіць для таго, каб адносіны наладзіліся. Справа ў тым, што вельмі часта дрэнныя паводзіны дзіцяці з'яўляюцца вынікам няправільнага выхавання. Мы, бацькі, вельмі часта не разумеем ці не хочам разумець цяжкасцяў нашых дзяцей, часам нам проста няма калі, таму што ў нас вельмі шмат сваіх важных (як нам здаецца) спраў! А можа хто-небудзь з нас думае: «Ну, якія цяжкасці могуць быць у дзяцей? Сыты, абуты, апрануты! Што трэба - адразу купляем! Што яшчэ трэба?».
  Як жа нам, бацькам, правільна паводзіць сябе з нашымі дзецьмі. Як правільна да іх адносіцца, каб зносіны прыносілі задавальненне і нам, і нашым дзецям, каб дрэнныя паводзіны, грубасць і непаразуменні назаўсёды засталіся ў мінулым?
Дазвольце, паважаныя бацькі, падзяліцца з вамі рэцэптамі эфектыўных зносін з дзіцем.

Калі дзеці жывуць у атмасферы крытыкі, яны вучацца крытыкаваць і асуджаць іншых людзей.
Калі дзеці жывуць у абстаноўцы варожасці і злосці - яны вучацца біцца.
Калі дзеці жывуць сярод кпінаў - яны становяцца нерашучымі і залішне сціплымі.
Калі дзеці жывуць у абстаноўцы сораму і збянтэжанасці, пачуццё ўласнай годнасці саступае пачуццю віны.
Дораці Нолтэ

Інакш гэтую думку вельмі дакладна выказвае прымаўка «Што пасееш, то і пажнеш».
Што ж пасеяць, каб атрымаць добрыя ўсходы? У чым сакрэт паспяховага выхавання? Ва ўласным прыкладзе, ва ўменні правільна пабудаваць зносіны з дзіцем?

Паспрабуем разабрацца.
Прыняцце дзіцяці - гэта праява безумоўнай любові да яго.
Любіць не за адзнаку ў дзённіку, прыбраны пакой, а за сам факт існавання ў гэтым свеце. У аснове яго ляжыць прызнанне значнасці дзіцяці ў сям'і.
Прызнанне - гэта захаванне ў дзіцяці пачуцця ўласнай годнасці і ўпэўненасці ў сабе, у сваіх сілах, а з боку бацькоў бязмежная упэўненасць, што дзіця апраўдае надзеі сваіх бацькоў.
Каб прызнаць значнасць дзіцяці, бацькі павінны імкнуцца:

  • падкрэсліць любы поспех;
  • падтрымліваць пачынанні дзіцяці;
  • падтрымліваць у хвіліны слабасці;
  • стараюцца зразумець усе ўчынкі, разабрацца - праяўляць цярпенне і падтрымку.

  Вельмі страшна прыкладваць да дзіцяці штампы ўласных ідэалаў: падыходзіць пад іх - усё выдатна, не - раздражненне, канфлікты ў сям'і. Прызнанне дзіцяці прадугледжвае адабрэнне, хвалу, станоўчую рэакцыю сям'і на любое намаганне з боку дзіцяці, што робіць яго лепшым, больш добрым. Прызнанне немагчыма без прымянення такога прыёму бацькоўскага выхавання, як адабрэнне і пахвала...

працяг на тэматычнай старонцы

Раздзелы сайта