Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.10.16

Нашы вучні на свае вочы пераканаліся ў тым, што веды- гэта сіла!

4-ы і 8-ы класы пабывалі ў "алмазе ведаў". Бібліятэка здолела здзівіць нашых патрабавальных падарожнікаў

Нацыянальная бібліятэка Беларусі (поўная назва — дзяржаўная ўстанова «Нацыянальная бібліятэка Беларусі»)  — галоўная ўніверсальная навуковая бібліятэка Беларусі, скарбніца культурных здабыткаў народа, яго нацыянальнай памяці.


Уваход у стары будынак бібліятэкі на паштовай марцы Беларусі

Нацыянальная бібліятэка Беларусі (НББ) заснавана Пастановай Савета Народных Камісараў БССР ад 15 верасня 1922 г. як Беларуская дзяржаўная і ўніверсітэцкая бібліятэка. На працягу амаль 40 гадоў яе ўзначальваў Іосіф Бенцыянавіч Сіманоўскі.

Фонды бібліятэкі на момант адкрыцця налічвалі ўсяго 60 тыс. экзэмпляраў, якімі карысталіся 1,1 тыс. чалавек. Але ўжо ў 1926 г. ён павялічыўся да 300 тысяч, якімі карысталіся 5,5 тыс. чытачоў, стаўшы такім чынам найбуйнейшым універсальным бібліятэчным зборам па ўсіх галінах ведаў, і ў першую чаргу па беларусазнаўчай тэматыцы. Бібліятэка актыўна ўдзельнічае ў культурна-нацыянальным будаўніцтве, працэсах беларусізацыі, развіцці дзяржаўнай структуры. Рост фондаў і павелічэнне актыўнасці чытачоў прывялі да вываду яе са складу БДУ і рэарганізацыі ў Беларускую дзяржаўную бібліятэку Пастановай СНК БССР ад 14 мая 1926 г.

Нацыянальная бібліятэка з'яўляецца найбуйным рэспубліканскім інфармацыйным цэнтрам. Яе карыстачам даступны звыш за 9,5 млн. кніг, перыядычных друкаваных выданняў і іншых інфармацыйных рэсурсаў. У ёй засяроджаны 15,2% усяго бібліятэчнага фонду Беларусі. На аднаго чытача Нацыянальнай бібліятэкі даводзяцца ў сярэднім 105 асобнікаў бібліятэчнага фонду (Вікіпедыя)

Вось у такім выдатным месцы пабывалі нашы вучні!

Падобныя тэмы:

Карысныя спасылкі:

Больш фота ў Кантакце:

Раздзелы сайта